Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Беларусь выступает категорически против силового давления на суверенное независимое государство. Мы убеждены, что те претензии, которые предъявляются Ираку, не состоятельны, по крайней мере, они не доказаны”, -- пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Ірак Абдэль Тавабам Мулой Хуэйшам.
Галава дзяржавы падкрэсьліў, што ў Беларусі вітаюць апошняе рашэньне прэзыдэнта Ірака дапусьціць на тэрыторыю сваёй краіны інспэктараў з ААН. Аляксандар Лукашэнка таксама дадаў, што супрацоўніцтва, якое даўно ўсталявалася паміж Беларусяй і Іракам, будзе разьвівацца і надалей.