Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Разгадка рэпрэсій
11:19, 03/10/2002, Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў верасьні 2002 году
Людміла Гразнова, сябра аргкамітэту Харт


Звычайна ўладар, калі атрымае трон, супакойваецца і менш тэрарызуе народ. Такой самай рэакцыі чакалі ў Беларусі ў першы год пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак усё атрымалася наадварот, што паставіла ў тупік аналітыкаў і застала зьнянацку апазыцыю. І вось ёсьць разгадка. Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер выбірацца на трэці тэрмін. З гэтай мэтай з ранейшай упартасьцю прыціскаюцца незалежныя журналісты, дэмакратычныя партыі й няўрадавыя арганізацыі, неправаслаўныя рэлігійныя канфэсіі.

 ПАЛIТЫКА 

ЗША заклікае АБСЭ акцэнтаваць увагу на Беларусі
11:18, 03/10/2002

ЗША разам з Эўразьвязам, Канадай і Арганізацыяй па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) выказалі закляпочанасьць у сувязі з уціскам свабоды друку ў Беларусі, асабліва пасьля нядаўна вынесенага рэдактару газэты Віктару Івашкевічу прысуду за тое, што ён нібыта зьняславіў гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Гэтая акцыя “толькі самы апошні выпадак у цэлым шэрагу судовых рашэньняў, якія накіраваныя на ўціск свабоды сродкаў масавай інфармацыі”, -заявіў амэрыканскі дыплямат Дуглас Дэвідсан 26 верасьня на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ ў Вене. Дыплямат таксама адзначыў: “Паколькі Кансультатыўна-назіральнай групе АБСЭ не было дазволу функцыянаваць, мы лічым за неабходнае больш рэгулярна разглядаць гэтыя праблемы, зьвязаныя зь Беларусяй, на Сталай радзе АБСЭ”. Ніжэй тэкст заявы Дэвідсана на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ цалкам:

“Дэпутаты” адмахнуліся ад праблемы палітычных зьнікненьняў
11:17, 03/10/2002

“Палата прадстаўнікоў” 2 кастрычніка ў чарговы раз адхіліла прапанову “дэпутата” Валеры Фралова аб стварэньні адмысловай камісіі па вывучэньні абставінаў зьнікненьня вядомых беларускіх палітыкаў.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАШТАБ
11:16, 03/10/2002, БДГ

Практычна ўсе юрыдычныя асобы ўжо атрымалі паведамленьне аб тым, што на будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі ім рэкамэндуецца пералічыць пэўную суму. А сёньня на тэлеканале ОНТ стартуе тэлемарафон “Пабудуем бібліятэку разам”: журналісты “Наших новостей” выйдуць на цэнтральныя вуліцы абласных гарадоў Беларусі з адмысловымі скрынямі для збору сродкаў. Між тым сума будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі да гэтага часу невядомая. Праектны каштарыс будзе гатовы толькі праз месяц. Не аб’яўлены і тэндэр для арганізацыяў, якія будуць кіраваць будаўніцтвам.

Крымінальны перасьлед банкіраў
11:15, 03/10/2002

У канцы верасьня Дэпартамэнтам фінансавых расьследаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) былі распачатыя дзьве крымінальныя справы ў адносінах да службовых асоб АСБ “Беларусбанк” і ААТ “Белзьнешэканомбанк”. На дадзены момант дэпартамэнт вырашае пытаньне аб пачатку яшчэ некалькіх справаў да служачых розных банкаў. Як адзначаюць экспэрты, вялікая колькасьць такога кшталту справаў кажа пра сур’ёзны крызыс ў банкаўскай сфэры рэспублікі.

Лукашэнка ў пошуках злодзеяў на “Хімвалакне”
11:14, 03/10/2002

Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі 3 кастрычніка на Гомельшчыну падверг рэзкай крытыцы кіраўніцтва Сьветлагорскага “Хімвалакна”. Пасьля дакладу гендырэктара “Хімвалакна” Мікалая Маркава аб становішчы справаў у аб’яднаньні, Лукашэнка паказаў на памылкі ў працы, нагадаў пра крымінальную справу, распачатую адносна шэрагу кіраўнікоў “Хімвалакна”, з удзелу якіх, паводле ягоных словаў, і “разбазаривались средства предприятия”. Тут сама, паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка даў даручэньні прадстаўнікам кантрольных органаў правесьці на “Хімвалакне” праверку выдаткаваньня сродкаў на закуп сыравіны, а таксама прааналізаваць эфэктоўнасьць працы ўсяго аб’яднаньня.

У Менску праходзiць пасяджэньне беларуска-іранскай камісіі
11:13, 03/10/2002

Беларусь і Іран сумеснымі намаганьнямі будуюць “пасьлядоўныя і канструктыўныя” гандлёва-эканамічныя стасункі. Пра гэта заявіў у чацьвер міністар прамысловасьці Беларусі Анатоль Харлап, адкрываючы ў Менску чарговае пасяджэньне міжурадавай беларуска-іранскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Лукашэнка зьбіраецца ў Кішынёў
11:12, 03/10/2002

Аляксандар Лукашэнка будзе ачольваць дзяржаўную дэлегацыю рэспублікі, якая 6 кастрычніка ад’яжджае ў Кішінёў для ўдзелу ў пасяджэньнях Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД і Рады калектыўнай бясьпекі.

“Итеру” дапусьцілі да беларускай трубы
11:11, 03/10/2002

У бліжэйшы час праз тэрыторыю Беларусі пачне качаць газ на экспарт у Польшчу яшчэ адна структура – кампанія “Итэра». Як паведамляе газэта “Ведомости”, РАТ “Газпрам” мае намер даць “Итере” квоту на пракачку 590 млн.куб.м газу па усёй беларускай трубе да сьнежня 2002 году. Выдаткі па транспарціроўцы й мытным афармленьні па гэтым кантракце “Итера” бярэ на сябе.

БЕНЗІН ЗНОЎ ДАРАЖЭЕ!
11:10, 03/10/2002, АФН

Канцэрн “Белнафтахім” сваім загадам ад 2 кастрычніка 2002 году №475 зацьвердзіў новыя аптовыя кошты на нафтапрадукты, адгружаныя канцэрнам “Белнафтахім”, і розьнічныя кошты нафтапрадуктаў, якія рэалізуюцца праз АЗС прадпрыемствамі са складу канцэрна. Як паведамляе канцэрн “Белнафтахім”, чарговае павышэньне коштаў зьвязанае з ростам коштаў на сусьветным рынку і ў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама з мэтай павелічэньня паставак нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы рэспублікі й прыцягальнасьці працы на рынку нафтапрадуктаў Беларусі.

Гусэйн падзякаваў Лукашэнку за падтрымку
11:09, 03/10/2002

Разьліковы рахунак Беларускай Нацыянальнай Бібліятэкі папоўніцца на 500 тысяч даляраў ЗША. Гэтая сума будзе пераведзеная на будаўніцтва новага будынку бібліятэкі ўрадам Ірака ў якасьці добраахвотнага ахвяраваньня, паведамляе ВВС Monitoring са спасылкай на беларускую Агульнанацыянальную тэлевізію (ОНТ).

Сем’і зьніклых палітыкаў настойваюць на аб’ектыўным расьследаваньні
11:08, 03/10/2002

З просьбай аб дапамозе ў высьвятленьні лёсаў гвалтоўна зьніклых вядомых дзеячоў Беларусі: Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага да дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” зьвярнуліся сваякі зьніклых і праваабаронцы. У звароце згадваецца, што пры ўсёй важкасьці вынесеных на абмеркаваньне 2 кастрычніка пытаньняў павесткі працы чарговай сэсіі “палаты”, праблема зьніклых зьяўляецца прыярытэтнай для краіны, ейнага іміджу, адказнасьці ўлады перад сваімі грамадзянамі й міжнароднай супольнасьцю.

Новы закон аб рэлігіі пацягне за сабой рост эміграцыі
11:07, 03/10/2002

Учорашняе прыняцьце “саветам рэспублікі” Закона аб свабодзе вераспавяданьня моцна паўплывае на эмігранцкія настроі сярод пратэстантаў. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў рэдактар эвангелічнага часопіса “Благодать” Сяргей Карнюшка. “Закон рэзка абмяжоўвае служэньне эвангелічных цэркваў. Па сутнасьці, дзяржава ўзаконіла перавагі адной рэлігійнай арганізацыі перад іншымі канфэсіямі. На жаль, дзяржава не пачула нашых зваротаў. І таму, калі многія раней эмігравалі па эканамічных прычынах, то зараз будзе іншая прычына: цяперашняя рэлігійная сытуацыя. Па сутнасьці, мае месца дыскрымінацыя па рэлігійных матывах”, -- адзначыў Сяргей Карнюшка.

Прымусовыя паборы на “будоўлю стагодзьдзя”
11:06, 03/10/2002

Сёньня Агульнанацыянальная тэлевізія (ОНТ) праводзіць тэлемарафон па збору сродкаў на будаўніцтва новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Аўтары праекту сьцьвярджаюць, што ахвяраваньні на будаўніцтва бессэноўна вялізнага кнігасховішча павінны быць выключна добраахвотным. Тым часам у інтэрнэце на форумах зьяўляецца наступная інфармацыя: “Спадарства! Як вам падабаецца?! Прыходзіць дачка з гімназіі і кажа: тата, у школе сказалі здаць па 500 рублёў на будаўніцтва бібліятэчкі...”; “З заробку работнікаў бібліятэк адлічваюць па 20% на будаўніцтва бібліятэкі”.

Наперад у мінулае?
11:05, 03/10/2002, «Советская Белоруссия»

Унясеньне зьменаў у Закон “Аб рэкляме” перацягне аб’явы з СМІ назад на слупы, сьцены й платы. Аб магчымых зьменах Закону “Аб рэкляме” і іх наступствах "СБ" пісала зусім нядаўна. Аглядальнік аддзелу эканомікі Зьміцер Крат аналізаваў праблему ў артыкуле “Рэклямадаўца жадае пазнаёміцца... з падаткавым інспэктарам”, апублікаваным у №221 ад 18 верасьня. Высьветлілася, што амаль усе апасеньні аўтара падзяляюць і прафэсійныя рэклямшчыкі. Гэта відаць з прапанаванага рэдакцыі "СБ" лiста з асацыяцыі рэклямных арганізацыяў Ігара Самкіна.

Для заробку вызначаны мінімум. І максымум
11:04, 03/10/2002, «Белорусский рынок»

Дзяржава ўзяла курс на прамое абмежаваньне кошту працоўнай сілы ва ўсіх сэктарах эканомікі. Як ні парадаксальна гучыць гэтае сьцьвярджэньне, але са зьяўленьнем Пастановы СМ РБ ад 23.08.2002 г. No 1144, якой вызначаныя меры па рэалізацыі Дэкрэту №17 “Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня аплаты працы работнікаў”, яно атрымала нарматыўнае абгрунтаваньне.

Бартэр – вораг бюджэту
11:03, 03/10/2002, «Вечерний Минск»

Да 1 студзеня 22-мільярдная запазычанасьць перад менскім бюджэтам павінна быць зьліквідаванай. Такую няпростую задачу перад падаткавымі органамі паставіў мэр беларускай сталіцы Міхаіл Паўлаў. 1 кастрычніка на паседжаньні Менгарвыканкаму разглядалася пытаньне аб стане разьлікаў зь бюджэтам. Мэр быў катэгарычным: ён вельмі незадаволены працай раённых і гарадзкіх інспэцкцыяў Міністэрства па падатках і зборах у Менску. Паводле ягоных словаў, ніводнае зь ягоных даручэньняў у частцы зьніжэньня недаімак у бюджэт двухтысячная “армія” сталічных падаткавікоў ня выканала. Гарадзкі бюджэт сёлета стала недаатрымоўвае суму, роўную прыкладна 20 мільярдам рублёў.

Ільготы, да якіх наўрадці можна дацягнуцца
11:02, 03/10/2002, «Белорусский рынок»

На мінулым тыдні прэзыдэнт РБ падпісаў Указ №493 “Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў”.

Жыхары Салігорску адстойваюць сацыяльныя гарантыі
11:01, 03/10/2002, www.praca.by

З 26 верасьня на ганку адміністратыўнага будынка РУП “ВА “Беларуськалій” кожны дзень распачынаецца пікет. У руках людзей лёзунгі аб адмене загаду па перадачы аб’ектаў сацыяльнай сфэры. І пра шчасьлівае дзяцінства. Так выхавацелі 18 “шахцёрскіх” дзіцячых садкоў хочуць прыцягнуць увагу грамадзкасьці і ўладаў да праблемы перадачы аб’ектаў сацкультбыта ва ўласнасьць горада і адстаяць свае сацыяльныя гарантыі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: