Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да 1 студзеня 22-мільярдная запазычанасьць перад менскім бюджэтам павінна быць зьліквідаванай. Такую няпростую задачу перад падаткавымі органамі паставіў мэр беларускай сталіцы Міхаіл Паўлаў. 1 кастрычніка на паседжаньні Менгарвыканкаму разглядалася пытаньне аб стане разьлікаў зь бюджэтам. Мэр быў катэгарычным: ён вельмі незадаволены працай раённых і гарадзкіх інспэцкцыяў Міністэрства па падатках і зборах у Менску. Паводле ягоных словаў, ніводнае зь ягоных даручэньняў у частцы зьніжэньня недаімак у бюджэт двухтысячная “армія” сталічных падаткавікоў ня выканала. Гарадзкі бюджэт сёлета стала недаатрымоўвае суму, роўную прыкладна 20 мільярдам рублёў.
Са словаў начальніка інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па гораду Менску Віктара Дашкевіча, самымі буйнымі і кранічнымі даўжнікамі зьяўляюцца менскія заводы – маторны, трактарны, падшыпнікавы, колавых цягачоў. На іх долю прыпадае прыкладна палова ўсёй запазычанасьці перад бюджэтам горада. Менавіта ў іх разьліках бартэр складае ад 42 да 65 адсоткаў, і як сьледзтва – адсутнічаюць грошы на рахунках. Менавіта на такіх прадпрыемствах з пачатку году ў некалькі разоў павялічыліся рэшткі гатовай прадукцыі на складах. Каб палепшыць сытуацыю са зборам падаткаў, прадпрыемствам-даўжнікам прапанавалі да канца гэтага году распрацаваць праграмы па фінансавым паляпшэньні, да мінімуму зьнізіць бартэр, больш актыўна шукаць рынкі збыту сваёй прадукцыі, працаваць над зьніжэньнем сабекошту. Толькі комплекс гэтых мер дапаможа палепшыць фінансавы стан падаткаплацельшчыкаў, лічаць у мэрыі.