|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Прымусовыя паборы на “будоўлю стагодзьдзя” 11:06, 03/10/2002 Такія паведамленьні ўжо налічваюцца дзясяткамі. Падаем некаторыя зь іх. “Нам загадана здаць па 30 тысяч – начальнікам аддзелаў, аднадзённы заробак -- усім астатнім. Звар’яцець, зусім абнахабіліся. У мяне за кватэру 3 месяцы не заплочана, а тут... Прычым “адмазкі” не прымаюцца... Вось ужо заяву пішу, прычым абавязкова ад рукі, тэкст кшталту – прашу пералічыць на будаўніцтва ...і г.д. зараз паглядзеў, у мяне атрымалася 8560р. Шкада шэфа, ён піша заяву на пералічэньне 30000р.” “На дзяржпрадпрыемстве, калі ня будзеш падпарадкоўвацца, могуць у лепшым выпадку пазбавіць усіх прэміяў і надбавак – больш ня маюць права, а хутчэй за ўсё, калі заўпарцішся, выклікаюць і папросяць, каб “па асабістым” аб сыходзе напісаў. Да і ў нас, на прыватнай фірме ўжо сёньня размову заводзілі, ці ня варта самім пералічыць трошкі, пакуль не запатрабавалі значна болей”. “Што там на працы! У маёй малой у дзіцячым садку зьбіраюць грошы на будаўніцтва бібліятэкі”. “Учора, як прыйшоў у лябараторыю, даведаўся ад навуковага кіраўніка: вышэйшае кіраўніцтва нашага унівэру (БДУІР) скінула загад, каб усе штатныя супрацоўнікі напісалі заявы аб добраахвотным пералічэньні часткі свайго заробку ў фонд будаўніцтва нацыянальнай бібліятэкі. Сума не агаворвалася. Наш шэф загадаў нам пісаць гэтыя заявы з пазначэньнем сумы, трохі большай за МСК. Сёньня ўсплылі некаторыя падрабязнасьці: Лукашэнка ўсіх пастроіў, пасьля гэтага кіраўніцтва пачало адлічэньні: рэктар -- цалкам аклад, прарэктары – па палове аклада... пасьля чаго ўсе з дакорам паглядзелі у бок дэканаў... Словам, ланцужок пайшоў...” “У студэнтаў БДУ са стыпендыі адлічаюць па 50 рублёў на будаўніцтва бібліятэкі”. “Заўтра каля ўнівэрсаму “Першамайскі (Уручча) выкладчыкі СШ №45 пачаргова (па гадзіне) будуць стаяць з працягнутай рукой, зьбіраючы сродкі на будаўніцтва бібліятэкі. Як заўсёды ў добраахвотна-прымусовым парадку, па загаду зьверху”. Гэтую тэму можна абмеркаваць на форуме нашага сайту.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|