Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы закон аб рэлігіі пацягне за сабой рост эміграцыі
11:07, 03/10/2002

Учорашняе прыняцьце “саветам рэспублікі” Закона аб свабодзе вераспавяданьня моцна паўплывае на эмігранцкія настроі сярод пратэстантаў. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў рэдактар эвангелічнага часопіса “Благодать” Сяргей Карнюшка. “Закон рэзка абмяжоўвае служэньне эвангелічных цэркваў. Па сутнасьці, дзяржава ўзаконіла перавагі адной рэлігійнай арганізацыі перад іншымі канфэсіямі. На жаль, дзяржава не пачула нашых зваротаў. І таму, калі многія раней эмігравалі па эканамічных прычынах, то зараз будзе іншая прычына: цяперашняя рэлігійная сытуацыя. Па сутнасьці, мае месца дыскрымінацыя па рэлігійных матывах”, -- адзначыў Сяргей Карнюшка.

На думку Карнюшкі, толькі зь менскай супольнасьці пяцідзясятнікаў “Благодать” сёлета зьехала за мяжу 50 вернікаў – зь сем’ямі гэта больш за 200 чалавек. Колькі ўсяго зьехалі і колькі зьбіраецца зьехаць, ніхто не падлічваў, але размова ідзе пра тысячы грамадзян, адукаваных і працалюбівых, якія б маглі прыносіць карысьць Беларусі, - кажа Карнюшка.

Некаторыя супольнасьці пратэстантаў гатовыя поўным складам выехаць зь Беларусі ў сувязі з прыняцьцем новага закону. Пратэстанты ўпэўненыя, што іх правы дзяржава абмяжоўвае, і магчымы нават перасьлед. “Мы выйшлі адтуль, з падпольля. Нам не давалі ў гады савецкай улады праводзіць богаслужэньні. Мы праводзілі іх на прыватных кватэрах, нават у лесе. Што ж, некаторыя цэрквы, магчыма, зноў апынуцца у такім становішчы”,- кажа кіраўнік Саюза Хрысьціян Веры Эвангельскай Сяргей Хоміч.

Сяргей Хоміч адзначае, што малыя супольнасьці будуць фармальна зарытыя, але служэньне пратэстантаў і іх місіянерская дзейнасьць ня спыняцца. Калі нават савецкаму рэжыму не ўдалося ліквідаваць пратэстантаў, то сёньняшняму тым больш не пад сілу, лічыць Хоміч і дадае: “Раней краіна была пабудавана на ідэалёгіі камуністычнай партыі, зараз патрабуюць прасунуць ідэялёгію праваслаўнай царквы. І я лічу, што гэта трагедыя праваслаўнай царквы”.

Лідэр Саюза пяцiдзясятнікаў не выключае, што празь некаторы час палітычная сытуацыя ў краіне стане яшчэ горшай, і тады, магчыма, што і сярод партэстантаў будуць шукаць ворагаў. Таму многія зь іх ужо зараз лічаць за лепшае эміграваць у ЗША да адзiнаверцаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: