Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сем’і зьніклых палітыкаў настойваюць на аб’ектыўным расьследаваньні
11:08, 03/10/2002

З просьбай аб дапамозе ў высьвятленьні лёсаў гвалтоўна зьніклых вядомых дзеячоў Беларусі: Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага да дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” зьвярнуліся сваякі зьніклых і праваабаронцы. У звароце згадваецца, што пры ўсёй важкасьці вынесеных на абмеркаваньне 2 кастрычніка пытаньняў павесткі працы чарговай сэсіі “палаты”, праблема зьніклых зьяўляецца прыярытэтнай для краіны, ейнага іміджу, адказнасьці ўлады перад сваімі грамадзянамі й міжнароднай супольнасьцю.

Як адзначае прэсавая служба Беларускага Гэльсінскага камітэту, па фактах зьнікненьняў згаданых асобаў распачатыя крымінальныя справы й вядзецца расьсьледаваньне. Падчас расьсьледаваньняў і судовых разьбіральніцтваў, бясспрэчна, усталяваныя доказы гвалтоўнага захопу ахвяраў, іх выкраданьня і, магчыма, фізычнай ліквідацыі. Па выніках сьледзтва й паведамленьняў службовых асоб органаў пракуратуры зьнікненьні не зьвязаныя з асабовымі псыхафізыялягічнымі дадзенымі зьніклых, абставінамі сямейна-бытавога характару, не зьяўляліся “крымінальнымі разборкамі”.

У канцы 2000г. і ў пачатку 2001г. у сродках масавай інфармацыі Беларусі й Расеі зьявіліся інтэрвію А.Алкаева, В.Кеза, В.Лявонава, Д.Петрушкевіча, А.Случака, А.Жарнасека, Г.Угляніцы, Ю.Сівакова, В.Навумава, М.Лапаціка і інш. Усе яны ў той ці іншай ступені камэнтавалі распаўсюджаныя праз СМІ дакумэнты, канкрэтныя матэрыялы, здабытыя падчас расьсьледаваньня справаў аб гвалтоўных зьнікненьнях Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, З.Завадзкага. У прыватнасьці, сярод гэтых дакумэнтаў згадваліся (падаваліся іх ксэракопіі): рапарт начальніка генэрал-маёра міліцыі М.І.Лапаціка на імя міністра МУС У.У.Навумава; рапарт начальніка СІЗА №1 КВП МУС палкоўніка ўнутранай службы А.Л.Алкаева і яго допыт у якасьці сьведкі; пратакол выняцьця й пастанова аб прызначэньні крыміналістычнай экспэртызы пісталета ПБ-9 з прыглушальнікам №РО 57С, заключэньне экспэрта №187 ад 27 лістапада 2000 г; пратакол выняцьця кнігі №1538 выдачы й прыёму зброі й боепрыпасаў асабістаму складу СІЗА №1 УУС Менаблвыканкаму й пратакол агляду гэтай кнігі і іншых.

Аналіз публікацыяў і прадстаўленых ксэракопіяў дакумэнтаў даваў падставы меркаваць, што да зьнікненьняў, а магчыма і фізычнай ліквідацыі апазыцыйна настроеных грамадзян датычныя ці маюць важную для сьледзтва інфармацыю аб гэтых падзеях былы міністар унутраных справаў Ю.Л.Сівакоў, былы сакратар Рады бясьпекі, зараз Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь В.В.Шэйман, цяперашні міністар унутраных справаў У.Навумаў, кіраўнік САХРу падпалкоўнік Д.В.Паўлічэнка, палкоўнік міліцыі У.І.Дзік, намесьнік міністра ўнутраных справаў А.А.Чванкін, начальнік КВП МУС С.А.Кадушкін, ад’ютант міністра ўнутраных справаў У.П.Калесьнік, ваеннаслужачыя САХР Коклін, Мурашка, А.Мекіянц, В.Мяцельскі, В.Наватарскі, Ю.Будзько, а таксама асуджаныя па справе аб выкраданьні Д.Завадзкага Ігнатовіч, Гуз, Малік, Савушкін.

Як сьцьвярджае В.Лявонаў – былы міністар сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ён асабіста неаднаразова сустракаўся з былым Генпракурорам А.Бажэлкам пасьля ягонай адстаўкі. Згодна словам В.Лявонава, А.Бажэлка пацьвердзіў інфармацыю аб датычнасьці супрацоўнікаў спэцслужбаў да фізычнай ліквідацыі Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, Д.Завадзкага, апублікаваную раней у сродках масавай інфармацыі, а таксама тое, што “эскадроны сьмерці”, створаныя экс-міністрам унутраных справаў Ю.Сіваковым, каманду на “ліквідацыю” палітычных дзеячоў аддаваў В.Шэйман. На падставе здабытых доказаў, з санкцыі А.Бажэлкі 23 лістапада 2000 г. быў затрыманы і зьмешчаны ў СІЗА КДБ камандзір САХР Д.Паўлічэнка. 24 лістапада 2000 г. А.Бажэлка й старшыня КДБ У.Мацкевіч даклалі Аляксандру Лукашэнку аб неабходнасьці арышту Ю.Сівакова і В.Шэймана на падставе сьведчаньняў шэрагу сьведак і іншых дакумэнтаў папярэдняга расьсьледаваньня й праведзеных апэратыўных мерапрымстваў па справе.

У сваіх сьведчаньнях і дадзеных пазьней інтэрвію А.Алкаеў пацьвердзіў, што абставіны, усталяваныя падчас сьледчых дзеяньняў, зьвязаныя з выйманьнем пісталета й кнігі выдачы зброі, напісаньня рапарту на імя міністра МУС мелі месца і яны могуць быць аб’ектыўна правераныя і пацьверджаныя шляхам правядзеньня шэрагу сьледчых деяньняў з прыцягненьнем згаданых у яго рапарце службовых асоб МУС і яго спэцпадразьдзелаў. Акрамя таго, згадаў, што пасьля адхіленьня ад пасад А.Бажэлкі і У.Мацкевіча і прызначэньні на пасаду міністра ўнутраных справаў У.Навумаў і Генэральнага пракурора В.Шэймана зьявілася шмат перашкодаў на шляху да поўнага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня справы й ліквідацыя шэрагу доказаў справы, якімі замацоўваліся згаданыя ў публікацыях факты й падзеі, якія сьведчаць аб датычнасьці ўладаў да фізычнай ліквідацыі зьніклых. З аналягічнай інтэрпрэтацыяй фактаў зьнікненьняў праз СМІ прадставіў сьведчаньні генэрал КДБ В.Кез.

Уё гэта дае падставы меркаваць, што захопы людзей адбываліся з выкарыстаньнем адмыслова створанай групы, у склад якой маглі ўваходзіць як дзейсныя супрацоўнікі падразьдзелаў МУС і Службы бясьпекі прэзыдэнта, так і асобы, звольненыя з гэтых структур. Усё гэта патрабуе руплівай праверкі. Аднак, шматлікія хадайніцтвы пацярпелых, накіраваныя на поўнае і аб’ектыўнае расьсьледаваньне спраў, адхіляюцца.

Доўгачасовае, цягам трох гадоў сьледзтва без заўважных вынікаў гэтай дзейнасьці, без ніякай праўдзівай інфармацыі для сваякоў зьніклых, грамадзкасьці краіны, міжнароднай супольнасьці, фактычная адсутнасьць дзеяньняў уладаў ускосна пацьвярджаюць абгрунтаванасьць выкананьняў А.Алкаева, В.Лявонава, В.Кеза і даюць падставы меркаваць аб датычнасьці вышэйшых службовых асоб дзяржавы да гэтых зьнікненьняў.

Зварот падпісалі маці зьніклых: Ульяна Захаранка, Валянціна Ганчар, Ксенія Красоўская, Вольга Завадзкая; жонкі зьніклых: Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Сьвятлана Завадзкая; прадстаўнікі пацярпелых: праваабаронцы Гары Паганяйла і Алег Волчак, старшыня БГК Тацяна Процька. Яны заклікаюць дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы, патрабаваць ад падкантрольных ім кіраўнікоў МУС, КДБ справаздачы, а ад назіральніка за сьледзтвам пракурора г.Менску поўнай і дакладнай інфармацыі аб выніках расьсьледаваньня й захаваньня правоў пацярпелых на крымінальны перасьлед асоб, падазраваных у зьдзясьненьні злачынстваў. Паводле арт.59, ч.3 арт.103, ч.2 ст.106, ст.107 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт. 16 Закону “Аб статусе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, арт.40, 80, 240 Рэглямэнту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу просяць зьвярнуцца з дэпутацкім запытам да згаданых дзяржўных органаў аб прадстаўленьні адпаведнай інфармацыі, правесьці па дадзенай праблеме парлямэнцкія слуханьні й стварыць часовую дэпутацкую камісію для правядзеньня парлямэнцкага расьсьледаваньня па фактах гвалтоўных зьнікненьняў апазыцыйных лідэраў і журналіста, і датычнасьці да іх вышэйшых службовых асоб дзяржавы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: