Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гусэйн падзякаваў Лукашэнку за падтрымку 11:09, 03/10/2002
Разьліковы рахунак Беларускай Нацыянальнай Бібліятэкі папоўніцца на 500 тысяч даляраў ЗША. Гэтая сума будзе пераведзеная на будаўніцтва новага будынку бібліятэкі ўрадам Ірака ў якасьці добраахвотнага ахвяраваньня, паведамляе ВВС Monitoring са спасылкай на беларускую Агульнанацыянальную тэлевізію (ОНТ).
Намесьнік прэм’ер-міністра Ірака Абдэль Таваб Мула Хуэйш, які знаходзіцца на дадзены момант з афіцыйным візытам у Менску пракамэнтаваў дадзены факт наступным чынам: “Гэтыя сродкі зьяўляюцца добраахвотным ахвяраваньнем Ірака на будаўніцтва Нацыянальнай Бібліятэкі. Мы добра разумееем, яно зьяўляецца выразьнікам павагі ірацкага народа народу Беларусі. Калі б не эмбарга, наша дапамога была б больш істотнай”. Кіраўнік ірацкай дэлегацыі заявіў пра гэта падчас нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі лідэр, нагадаем, на гэтай сустрэчы заявіў, што ён “категорически против силового давления на суверенное независимое государство», а таксама выказаў меркаваньне, што «те претензии, которые предъявляются Ираку, не состоятельны, по крайней мере, они не доказаны”.