Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канцэрн “Белнафтахім” сваім загадам ад 2 кастрычніка 2002 году №475 зацьвердзіў новыя аптовыя кошты на нафтапрадукты, адгружаныя канцэрнам “Белнафтахім”, і розьнічныя кошты нафтапрадуктаў, якія рэалізуюцца праз АЗС прадпрыемствамі са складу канцэрна. Як паведамляе канцэрн “Белнафтахім”, чарговае павышэньне коштаў зьвязанае з ростам коштаў на сусьветным рынку і ў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама з мэтай павелічэньня паставак нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы рэспублікі й прыцягальнасьці працы на рынку нафтапрадуктаў Беларусі.
Зараз кошт 1 літра паліва на аўтазаправачных станцыях са складу канцэрну (з улікам падаткаў) складзе: бензіна А-76 – 675 рублёў за літр, А-92 – 845 рублёў, А-95 – 970 рублёў і дызельнага паліва – 650 рублёў.
Свабодныя аптовыя кошты канцэрну на нафтапрадукты, што рэалізоўваюцца іншым спажыўцам, складуць: тона бензіну 76-га – 891821 рублёў, 92-га - 1002442 рублі, 95-га – 1147680 рублёў і дызпаліва – 712267 рублі.