Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску праходзiць пасяджэньне беларуска-іранскай камісіі
11:13, 03/10/2002

Беларусь і Іран сумеснымі намаганьнямі будуюць “пасьлядоўныя і канструктыўныя” гандлёва-эканамічныя стасункі. Пра гэта заявіў у чацьвер міністар прамысловасьці Беларусі Анатоль Харлап, адкрываючы ў Менску чарговае пасяджэньне міжурадавай беларуска-іранскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Харлап выказаў упэўненасьць у тым, што праца камісіі, якую зь іранскага боку ачольвае міністар гандлю гэтай краіны Мохамад Шарыатмадары, створыць “яшчэ больш моцныя перадумовы для дынамічнага разьвіцьця стасункаў паміж двума дзяржавамі ня толькі ў эканамічнай сфэры, але і ў іншых абласьцях”.

У сваю чаргу, першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Васіль Пугачоў у інтэрвію журналістам паведаміў, што іранскі бок выказвае зацікаўленасьць у стварэньні сумесных вытворчасьцяў па зборцы ў Іране трактараў МТЗ і грузавых аўтамабіляў МАЗ. “Па МТЗ ужо есьць сур’ёзныя прапрацоўкі, на такі самы канструктыўны ўзровень выходзяць намеры Ірана адносна зборкі МАЗаў”, -- удакладніў Пугачоў. Акрамя таго, паводле ягоных словаў, Іран праяўляе зацікаўленасьць у супрацоўніцтве зь беларускімі прадпрыемствамі ў сфэры мікраэлектронікі, у прыватнасьці, з НВА “Інтэграл”.

Першы намесьнік міністра паведаміў, што ў 2003 годзе чакаецца візыт у Беларусь прэзыдэнта Ірана Мохамада Хатамі. Дыплямат выказаў меркаваньне, што ў час гэтага візыту будзе падпісаны шэраг важных двухбаковых дакумэнтаў. “У нас ёсьць напрацоўкі па 4-5 такіх дакумэнтах”, -- сказаў Пугачоў і не ўдакладніў, аднак, менавіта пра якія дакумэнты ідзе размова.

У прэсавай службе беларускага МЗС "Медиафакту" паведамілі, што, як чакаецца, галаву іранскай дэлегацыі М.Шарыатмадары будзе прымаць Аляксандар Лукашэнка. Акрамя таго, заплянаваныя перамовы з кіраўніком МЗС Міхаілам Хвастовым, міністрам гандлю Аляксандрам Кулічковым, міністрам транспарту й камунікацыяў Міхаілам Баравым і міністрам сельскай гаспадаркі Міхаілам Русым.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: