Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка ў пошуках злодзеяў на “Хімвалакне” 11:14, 03/10/2002
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі 3 кастрычніка на Гомельшчыну падверг рэзкай крытыцы кіраўніцтва Сьветлагорскага “Хімвалакна”. Пасьля дакладу гендырэктара “Хімвалакна” Мікалая Маркава аб становішчы справаў у аб’яднаньні, Лукашэнка паказаў на памылкі ў працы, нагадаў пра крымінальную справу, распачатую адносна шэрагу кіраўнікоў “Хімвалакна”, з удзелу якіх, паводле ягоных словаў, і “разбазаривались средства предприятия”. Тут сама, паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка даў даручэньні прадстаўнікам кантрольных органаў правесьці на “Хімвалакне” праверку выдаткаваньня сродкаў на закуп сыравіны, а таксама прааналізаваць эфэктоўнасьць працы ўсяго аб’яднаньня.
На долю вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно” прыпадае каля 60 адсоткаў таварнай прадукцыі, што вырабляецца ў Сьветлагорску. Апошнім часам на прадпрыемстве склалася дастаткова складаная абстаноўка: зьявіліся праблемы з вытворчасьцю і збытам прадукцыі. А для іх рашэньня неабходна рэканструяваць практычна ўсю вытворчасьць. Паводле ацэнкі спэцыялістаў, на гэта спатрэбілася каля 60 мільёнаў даляраў ЗША.