Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС просіць Літву не сьпяшацца з увядзеньнем больш жорсткай візавай палітыкі
11:03, 04/10/2002

Больш жорсткая візавая палітыка Літвы адмоўна паўплывае на разьвіцьцё добрасуседзкіх адносінаў зь Беларусяй, ускладніць узаемныя паездкі грамадзян дзьвюх краін. Пра гэта заявіў 3 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Герасіменка.

Ён нагадаў, што 25 верасьня 2002 году МЗС Літвы заявіў аб дэнансацыі беларуска-літоўскіх часовых пагадненьняў аб узаемных паездках грамадзян і больш спрошчаным парадку пропуску памежнага насельніцтва праз дзяржаўную мяжу. Літоўскі бок аб’явіў і канкрэтную дату ўвядзеньня поўнамаштабнага візавага рэжыму зь Беларусяй – 1 студзеня 2003 году. “Крокі нашых суседзяў накіраваныя на фактычнае абмежаваньне права грамадзян на свабоду перасоўваньня і вядуць да зьяўленьня новых лініяў падзелу ў Эўропе”, -- заявіў Аляксандар Герасіменка. Беларусь лічыць, што гэтыя рашэньні супярэчаць духу і палажэньням асноўных дакумэнтаў АБСЭ, у прыватнасьці, Гэльсінскаму выніковаму акту нарады па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе 1975 году.

Аляксандар Герасіменка паведаміў, што Літва тлумачыць сваю пазыцыю ўступленьнем у ЭЗ і Шэнген. Аднак, са словаў Герасіменкі, часовая пэрспэктыва далучэньня Літвы да Шэнгенскага пагадненьня ня вызначаная. “За гэты час шмат што можа зьмяніцца. Тым больш, што Расея зараз актыўна працуе з ЭЗ па калініградзкай праблеме, -- патлумачыў Аляксандар Герасіменка.— Магчыма, праз два-тры гады зьявіцца адзіная прастора на ўсёй эўрапейскай тэрыторыі”.

Як лічыць намесьнік кіраўніка беларускага МЗС, Літва неабгрунтавана сьпяшаецца з увядзеньнем поўнамаштабных візавых адносінаў зь Беларусяй. Беларускі бок прапануе Літве, пакуль яшчэ ня вырашана пытаньне ўступленьня ў Шэнгенскае пагадненьне, пакінуць ранейшыя ўмовы перасоўваньня насельніцтва праз мяжу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: