Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў Гомлі пройдзе першае пасяджэньне сумеснай калегіі ФСБ Расеі і КДБ Беларусі. Як паведамілі "СОЮЗ-ИНФО" ў прэсавым цэнтры беларускага КДБ, падчас гэтай сустрэчы будзе разглядацца шэраг важных пытаньняў, якія маюць узаемны характар. У прыватнасьці, бакі будуць абмяркоўваць сумесны плян працы спэцслужб дзьвюх дзяржаў на бліжэйшыя тры гады. Асаблівую ўвагу ў ім будуць займаць меры па барацьбе зь нелегальнай міграцыяй, наркатрафікам, усімі відамі арганізаванай злачыннасьці.
Мяркуецца таксама, што падчас пасяджэньня вялікай групе афіцэраў КДБ Беларусі будуць уручаныя ўзнагароды ФСБ за баявое супрацоўніцтва з расейскімі спэцслужбамі. У працы калегіі ўдзельнічаюць старшыня КДБ Беларусі Леанід Ерын і дырэкар ФСБ Расеі Мікалай Патрушаў.