Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МВФ: нявыкарыстаны рэзэрв адносінаў
11:09, 04/10/2002

Завяршыўся трохгадовы тэрмін працы прадстаўніка МВФ у Літве й Беларусі Марка Хортана. Сп.Хортан вяртаецца ў Вашынгтон, дзе будзе працаваць у цэнтральным офісе фонду. Прадстаўніком у Літве й Беларусі стане Зюзана Брыксіова, якая прыступіць да выкананьня сваіх абавязкаў у бліжэйшыя дні. У інтэрвію карэспандэнту БДГ Марк Хортан пракамэнтаваў тыя зьмены, якія адбыліся ў беларускай эканоміцы ў апошнія тры гады, а таксама распавёў аб пэрспэктывах супрацоўніцтва МВФ і Беларусі.

--Як вы можаце ацаніць зьмены эканамічнай сытуацыі за час вашай працы ў якасьці прадстаўніка ў нашай краіне, адным словам, за апошнія тры гады?

--У параўнаньні з тым, што было тры гады таму, ёсьць станоўчыя зрухі. Калі я прыехаў, то ўлады яшчэ ня вызначыліся з тым, што трэба будаваць палітыку на падставе зьніжэньня інфляцыі, стабілізацыі валютнага курса. Тады было мноства курсаў і вельмі высокі ўзровень інфляцыі, празьмерна вялікая дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны.

Затым урад пачаў арыентавацца ў шэрагу сфэр на эканамічную палітыку, прынятую ў краінах гэтага рэгіёну. У прыватнасьці, пачалося зьніжэньне тэмпаў інфляцыі, быў зроблены пераход да адзінага валютнага курса, да скарачэньня субсідзіравання эканомікі. Можна казаць пра тое, што палітыка стала больш стабільнай і больш зразумелай.

Але ўсё ж такі застаецца дастаткова шмат пытаньняў, у рашэньні якіх хацелася б бачыць больш значны прагрэс. Існуюць, на мой погляд, значныя праблемы ў сыстэме права ўласнасьці. Нявызначанасьць у гэтым пытаньні ўплывае на нізкі ўзровень як замежных, так і ўнутраных інвэстыцыяў у эканоміку Беларусі. Тут асабліва адчуваецца моцная дамінанта дзяржавы.

Што да ўзаемаадносінаў з МВФ, то Беларусь, на жаль, не дасягнула дамоўленасьцей па заключэньні крэдытнага пагадненьня з фондам. У той самы час я хацеў бы сказаць, што, калі я ехаў сюды, адносіны паміж фондам і беларускім кіраўніцтвам былі больш эмацыйнымі і пры гэтым дастаткова крытычнымі. За апошні час жарсьці прыціхлі. Але я мяркую, што яшчэ ёсьць рэзэрв для паляпшэньня стасункаў. І тэндэнцыі апошнім часам паказваюць, што гэты рэзэрв можа выкарыстоўвацца.

--Днямі беларуская дэлегацыя вярнулася з Вашынгтону, дзе адбывалася сустрэча МВФ і Сусьветнага банка. Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі фонду казалі аб гатоўнасьці адкрыць новую праграму маніторынгу, перамовы на гэту тэму не адбыліся. Чаму?

--Падчас апошняга візыту місіі МВФ у Беларусь урад даў зразумець, што не зацікаўлены ў падпісаньні другой праграмы маніторынгу. На яго думку лепш было пачаць перамовы па атрыманьні крэдыту ў рамках праграмы стэнд-бай.

Пазыцыя фонду заключаецца ў тым, што мы хацелі б бачыць дасягненьне станоўчых вынікаў па раней дасягнутых дамоўленасьцях. Складана пачаць перамовы наконт пагадненьня стэнд-бай без яскравай дэманстрацыі посьпехаў урада. На нашу думку, другая праграма маніторынгу змагла б вызначыць рамкі, у якіх беларускі ўрад праводзіў бы рэформы, неабходныя для атрыманьня крэдыту стэнд-бай.

Падчас штогадовай сустрэчы ў Вашынгтоне была дасягнутая дамоўленасьць аб тым, што ў студзені прыедзе місія фонду. Для таго, каб дасягнуць пагадненьня па праграме стэнд-бай, трэба выпрацаваць пляны па дасягненьні відавочных эканамічных вынікаў і пачаць іх ажыцьцяўленьне. Фонд заўсёды вітае наяўнасьць прадказальных празрыстых рамак і плянаў, якія выконваюцца па пэўным графіку. Праграма маніторынгу пры гэтым магла стаць добрай асновай для падрыхтоўкі крэдытнага пагадненьня.

--Якімі могуць быць рамкі для атрыманьня фінансаваньня па праграме стэнд-бай?

--Мы лічым, што макраэканамічная палітыка павінна быць накіраваная на паскоранае зьніжэньне інфляцыі і падтрыманьне стабільнасьці нацыянальнай валюты, на стварэньне больш прадказальнай эканамічнай сытуацыі для інвэстараў. Неабходна правесьці шэраг структурных пераўтварэньняў. Я б не хацеў больш падрабязна спыняцца на гэтым, бо наперадзі працэс перамоваў. Яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што найбольш важнымі зьяўляюцца дачыненьні ўласнасьці. Тут патрэбны комплексны падыход. Напрыклад, мы лічым, што павінна быць адменена “залатая акцыя”, але проста яе адмена, без прыняцця дадатковых мер, ня здолее значна палепшыць сытуацыю. Неабходна таксама рэфармаваць пэнсійную сыстэму, дастаткова шмат пытаньняў у банкаўскай сфэры.

--Урад мае намер унесьці сур’ёзныя зьмены ў бюджэтную палітыку, у прыватнасьці, атрымоўваць больш даходаў зь непадаткавых крыніц, напрыклад, ад прыватызацыі. Наколькі рэальныя, на ваш погляд, гэтыя пляны?

--Цалкам верагодна атрымоўваць больш высокія даходы ад прыватызацыі. Наколькі мне вядома, сёлета ад прыватызацыі мяркуецца атрымаць 100 мільярдаў рублёў. Аднак да 1 верасьня было атрымана толькі 6 мільярдаў. Застаецца разьлічваць толькі на надзвычай актыўную працу ў чацьвёртым кварталі. На наступны год плянуецца атрымаць па гэтым артыкуле даходы ў памеры 430 мільярдаў рублёў. Гэта, вядома, магчыма, але, мне падаецца, прагноз занадта амбіцыйны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: