Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міжнародная арганізацыя “Сусьветная кампанія за свабоду слова ARTICLE 19 выказвае закляпочанасьць з прычыны ўхвалы саветам рэспублікі 2 кастрычніка 2002 году новай рэдакцыі закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе вераспавяданьня й рэлігійных арганізацыях”. У лісьце Аляксандру Лукашэнку ARTICLE 19 заклікае ўрад Беларусі зьмяніць дадзены закон і зьняць увесь 26 артыкул, за выключэньнем пункту 1, а таксама стварыць умовы для таго, каб рэлігійныя арганізацыі маглі не баяцца перасьледу і свабодна выказваць свае думкі й пераканьні.
Пратэст прадпрымальнікаў падтрымоўвае абсалютная большасьць беларусаў – 67,4% насельніцтва. Пры гэтым 43,2% грамадзян Беларусі лічаць, што за гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўлада й свавольства беларускіх чыноўнікаў вырасьлі. Працу беларускіх уладаў па пяцібалавай шкале беларусы ацанілі меней чым на “тройку”. Такія вынікі верасьнёўскага нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даьследаваньняў. Мэтадам “face-to-face interview” сацыёлягі апыталі 1509 чалавек. Памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не пераўзыходзіць 0.03. Падаем некаторыя вынікі верасьнёўскага апытаньня НІСЭПД, якія раней не публікаваліся на нашым сайце.
Рынак “Дынама” ў Менску ажывіўся. Праўда, працуе там толькі адсоткаў 30-40 прадпрымальнікаў, але тым не менш... Пачалі працаваць выставы-кірмашы. Для іх “бестэрміновая забастоўка зь няўплатай адзінага падатку” доўжылася ўсяго толькі тры дні.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ “Аб дзяржаўнай праграме па ўзмацненьні барацьбы з карупцыяй на 2002-2006 гады”, бо “принимаемые уголовно-правовые, административные и профилактические меры остаются малоэффективными”.
Пры атрыманьні хабару ў Менску затрыманы намесьнік начальніка ўпраўленьня рэвізіяў галоўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Юры Рак. Як паведамілі "Интерфаксу" у прэсавай службе Камітэту Дзяржкантролю (КДК) у панядзелак, “у мінулую нядзелю пры ажыцьцяўленьні комплексных аператыўна-вышукных мерапрыемстваў Дэпартамэнтам фінансавых расьследаваньняў КДК пры атрыманьні хабару ў памеры 6 тысяч даляраў ЗША затрыманы намесьнік начальніка ўпраўленьня Мінфіну”.
Вернікі пратэстанцкай евангельскай канфэсіі Рэспублікі Беларусь зьвярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказалі просьбу не дапусьціць ажыцьцяўленьня дыскрымінацыйных палажэньняў Закону “Аб унясеньні зьменаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе рэлігійнага вераспавяданьня й рэлігійных арганізацыях”, што цягне за сабой дэстабілізацыю рэлігійнага міру й згоды ў Беларусі. Чытайце тэкст звароту, падпісанага кіраўнікамі чатырох евангельскіх канфесій Беларусі.
Падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве на 2003-2005 гады паміж федэральнай службай бясьпекі Расеі й Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Як паведаміла Белтэлерадыёкампанія, дакумэнт быў падпісаны ў мінулую пятніцу ў Гомлі, дзе прайшло сумеснае паседжаньне калегіі ФСБ Расеі й КДБ Беларусі.
Краіны СНД з 1 студзеня наступнага году скароцяць амаль на чвэрць колькасьць пэрсаналу выканаўчых ораганаў краін садружнасьці. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС РФ Ігар Іваноў. “Скарачэньне робіцца без урону для асноўных накірункаў дзейнасьці краін садружнасьці – барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў і г.д.”, -- сказаў Іваноў на прэсавай канфэрэнцыі, падсумоўваючы вынікі паседжаньня Рады міністраў замежных спраў (РМЗС) СНД, што адбылася ў Кішынёве.
Мікрададзеныя, сабраныя Міністэрствам статыстыкі шляхам інтэрвію з больш за 5.000 сярэднестатыстычных сямей дазваляюць скласьці ўяўленьне таго, як жыве звычайная беларуская сям’я з трох чалавек.
Толькі дзякуючы прыпіскам сельскія гаспадаркі Гарадзеншчыны перавысілі плян па ўраджаю збожжа. Гэта высьвятліў Камітэт дзяржкантролю падчас праверкі гаспадарак. Так, у справаздачы калгасу “Савецкая Беларусія” Астравецкага раёну быў завышаны валавы збор зерня на 353 тоны, а ўраджайнасьць - на 4.8 цэнтнеры з гектара. На 29 тон быў завышаны збор зерня ў калгасе “Нёман” Лідзкага раёну. У калгасе імя Калініна Карэліцкага раёну ў выніку скажэньня статыстычных дадзеных ураджайнасьць бульбы завышана на 2.2 цэнтнера з гектара, а калгас “Парэчча” Дзятлаўскага раёну прыпісаў ураджайнасьць азімага жыта на 1.9, а азімага трыцекале - на 4.2 цэнтнера з гектара.
Республиканское унитарное предприятие «Белорусский шинный комбинат «Белшина» сменило статус, сообщила заместитель директора Могилевского областного территориального фонда государственного имущества Ирина Кучинская.
Промышленные предприятия химической отрасли областного центра - Могилевское промышленное объединение "Химволокно", завод искусственного волокна, ООО "Граунд Пласт" - продолжают находиться в сложном финансовом положении.
Сустаршыня Гэльсынскай Камісіі ЗША Крыстафер Сьміт выказаў “вялікі занепакой сытуацыяй вакол свабоды вераспавяданьня ў Беларусі”, пасьля таго як беларускі “парлямэнт” прыняў скандальна вядомы законапраект аб рэлігіі. Прыняцьце дадзенага закону адбылося праз два месяцы пасьля таго, як беларускія ўлады загадалі зруйнаваць бульдозерамі толькі што пабудаваны храм. “Дадзены рэпрэсіўны закон у сваім перасьледзе рэлігійных меншасьцяў, наносіць чарговы ўдар па рэлігійнай свабодзе і гэтым самым парушае міжнародна прызнаныя стандарты ў галіне правоў чалавека”, - заявіў Сьміт. “Лукашэнка й прызначаныя ім заканадаўцы несумненна спрабуюць аказаць уціск на рэлігійныя меншасьці і аддаюць перавагу прадзяржаўнай Праваслаўнай царкве”.
Лукашэнка прапануе сваё пасярэдніцтва ва ўрэгуляваньні крызы вакол Ірака. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", Лукашэнка заявіў журналістам у нядзелю пасьля прыезду на саміт СНД у Кішынёў.
Нарада з удзелам дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Генадзя Нявыгласа, старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка, генэральнага пракурора Віктара Шэймана, памочніка прэзыдэнта Сяргея Ткачова й начальніка ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Пракуратуры рэспублікі Валянціна Нікіціна правёў 5 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка.
Журналістцы радыё «Юнiстар» Яне Каменскай прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні за агучаную ў этыры інфармацыю, якая не спадабалася адміністрацыі Лукашэнкі. Падставай для звальненьня стала ўласная інфармацыя радыестанцыі са зьезду па аб’яднаньні двух моладзевых саюзаў Беларусі.
2 кастрычніка “савет рэспублікі" ўхваліў закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях”. За 10 дзён закон павінен падпісаць кіраўнік дзяржавы. У мінулую пятніцу прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “За свабоднае вераспавяданьне” заклікалі Аляксандра Лукашэнку адправіць закон на дапрацоўку, бо, на іх думку, супярэчлівыя палажэньні дакумэнту могуць раскалоць грамадзтва.
Аляксандар Зімоўскі стаў новым генэральным дырэктарам тэлеканалу “Сталічная тэлевізія” (СТВ) і замяніў на гэтай пасадзе Рыгора Новікава. На адказную пасаду Зімоўскага прызначыў 4 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка і назваў СТВ “трэцім нацыянальным тэлеканалам”. Новікаў стаў генэральным дырэктарам агенцтва “Минскновости”. Былы намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Зімоўскі будзе прадстаўлены новаму калектыву ў панядзелак.
МЗС Літвы ў пятніцу перадаў амбасадам Расеі й Беларусі ноты, у якіх афіцыйна інфармуе аб прынятым на мінулым тыдні рашэньні дэнансаваць часовыя пагадненьні аб узаемных бязьвізавых паездках.