Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Літва прапануе Беларусі новыя правілы перасячэньня мяжы
11:01, 07/10/2002

МЗС Літвы ў пятніцу перадаў амбасадам Расеі й Беларусі ноты, у якіх афіцыйна інфармуе аб прынятым на мінулым тыдні рашэньні дэнансаваць часовыя пагадненьні аб узаемных бязьвізавых паездках.

Як паведамляе МЗС, у нотах таксама выкладзена прапанова заключыць новыя пагадненьні. Гэтым завяршылася юрыдычная працэдура дэнансацыі пагадненьняў. Яны страцяць сілу з 1 студзеня 2003 году.

Міністэрства таксама прапанавала расейскім і беларускім дыпляматам распачаць перамовы аб новых часовых пагадненьнях, якія б адпавядалі патрабаваньням Эўразьвязу, і ў якіх былі б прадугледжаныя ільготы пры выдачы візаў міжнародным перавозчыкам, прадстаўнікам культуры, мастацтва, спорту, а таксама асобам ва ўзросьце старэй за 60 гадоў.

Для выкананьня дадзеных Эўразьвязу абяцаньняў ўрад Літвы 25 верасьня вырашыў дэнансаваць падпісанае ў 1995 годзе з Расеяй часовае пагадненьне аб узаемных паездках грамадзян, а таксама аб больш спрошчаным перасячэньні дзяржмяжы памежных раёнаў.

Так Літва выконвае абавязацельствы, прынятыя на перамовах аб членстве ў Эўразьвязе па разьдзелу “Заканадаўства і ўнутраныя справы”. Літва са студзеня наступнага году адмяняе разавыя ільготы для расейцаў, якія перасякаюць Літву чыгункай, а з 1 ліпеня 2003 году візы спатрэбяцца і тым жыхарам Калінінградзкай вобласьці, якія едуць у Літву ці едуць па яе тэрыторыі аўтатранспартам. Таксама з 1 студзеня 2003 году будуць адмененыя візавыя ільготы для некаторых груп грамадзян Беларусі – пэнсіянэраў, жыхароў памежных раёнаў і перавозчыкаў.

Літва пайшла на такія меры, каб далучыцца да прасторы Шэнгенскага пагадненьня, якое рэглямэнтуе свабоднае перасоўваньне ў межах краін-членаў пагадненьня.

У ноце, перададзенай амбасадзе Расеі, паведамляецца, што ўрад вырашыў да 1 ліпеня наступнага году дазволіць бязьвізавы праезд у Літву сталым жыхарам Калінінградзкай вобласьці.

У праекце пагадненьня прапаноўваецца ўсталяваць новы парадак выдачы доўгатэрміновых і танных візаў для літоўскіх грамадзян, якія едуць у Калінінградзкую вобласьць і жыхароў расейскага анклаву, што накіроўваюцца ў Літву.

Менску Літва прапануе заключыць пагадненьне аб выдачы бясплатных візаў для грамадзян старэй за 60 гадоў, жыхарам памежных раёнаў, спартоўцам, дзеячам культуры й мастацтва. Калі беларускі бок пагодзіцца, то міжнародным перавозчыкам будуць выдавацца шматразовыя візы, для выдачы якіх не спатрэбяцца запрашэньні.

Новыя пагадненьні могуць уступіць у сілу з пачатку наступнага году.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: