Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваслаўныя атэісты пераваг не шукаюць
11:03, 07/10/2002, «Известия»

2 кастрычніка “савет рэспублікі" ўхваліў закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях”. За 10 дзён закон павінен падпісаць кіраўнік дзяржавы. У мінулую пятніцу прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “За свабоднае вераспавяданьне” заклікалі Аляксандра Лукашэнку адправіць закон на дапрацоўку, бо, на іх думку, супярэчлівыя палажэньні дакумэнту могуць раскалоць грамадзтва.

Патрыяшы экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт упэўнены, што новы законапраект “ня толькі не ўціскае правы вернікаў, але і наадварот, дае дастаткова магчымасьцяў для спавяданьня веры грамадзянамі”. Ён таксама пазначае, што “ўсе традыцыйныя канфесіі цалкам станоўча ставяцца да законапраекту і ўхвалілі яго”. Напярэдадні прыняцьця закону адбылося некалькі “круглых сталоў”. На тым, што прайшоў зь ініцыятывы верхняй палаты “парлямэнту” – савету рэспублікі, прадстаўнікі традыцыйных рэлігій, якімі ў Беларусі афіцыйна прызнаныя праваслаўе, каталіцызм, іслам, артадаксальны юдаізм і лютэранства, ганьбілі ўсё, што да гэтага рэлігійнага шэрагу не адносіцца і, на іх думку, зьяўляецца маргінальным і шкодным ня толькі для душ беларускіх грамадзян, але і для іх тленных цел.

Паводле словаў кіраўніка Дзяржаўнага камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Сяргея Буко, закон улічвае традыцыі Беларусі і накіраваны супраць неакультаў і дэструктыўных сект. Але баптысты-пяцідзесятнікі, напрыклад, ня толькі сьцьвярджаюць, што дзяржава іх абмяжоўвае, але і апасаюцца перасьледу. Згадваючы савецкія часы, яны ня выключаюць, што ў выпадку пагаршэньня эканамічнай сытуацыі ў краіне ворагаў пачнуць шукаць сярод іх.

Беларусь – радзіма экзатычных словазлучэньняў. “Праваслаўны атэіст” – так назваў сябе аднойчы прэзыдэнт Лукашэнка. Сёньня тут кажуць, што прыняты закон аб праваслаўнай свабодзе вераспавяданьня. Супраць законапраекту выступаюць прадстаўнікі пратэстанцкіх, некаторых юдэйскіх і ўніяцкіх супольнасьцяў. Шэраг міжнародных і расейскіх праваабарончых арганізацыяў назвалі закон дыскрымінацыйным. Дырэктар Міжнароднай Гэльсынскай федэрацыі Арон Роўдс мяркуе, што новы закон супярэчыць свабодзе вераспавяданьня.

Сёньня ў Беларусі зарэгістравана 2800 супольнасьцяў і агульнаканфэсійных фармаваньняў. У краіне 1220 праваслаўных прыходаў, 432 – каталіцкіх, 270 прыходаў эвангелічных хрысьціян-баптыстаў і 480 – хрысьціян веры Эвангельскай.

Паводле дадзеных апытаньня Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД – Менск), сёньня ў Беларусі праваслаўных – 67,8%, каталікоў – 13,1%, хрысьціян – 7,4%, атэістаў – 4,9%, няверуючых – 1%, пратэстантаў – 1%, юдэяў – 0,1%, мусульман – 0,1%.

Каля 60% апытаных упэўненыя ў неабходнасьці роўнага палажэньня ўсіх цэркваў. За перавагу праваслаўнай царквы выказалася толькі траціна рэспандэнтаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: