Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барацьба з карупцыяй набірае рух
11:05, 07/10/2002

Нарада з удзелам дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Генадзя Нявыгласа, старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка, генэральнага пракурора Віктара Шэймана, памочніка прэзыдэнта Сяргея Ткачова й начальніка ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Пракуратуры рэспублікі Валянціна Нікіціна правёў 5 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка.

Як паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы, падчас нарады, якая цягнулася больш за чатыры гадзіны, Лукашэнка заслухаў справаздачы Генадзя Нявыгласа, Анатоля Тозіка й Віктара Шэймана пра ход расьследаваньня шэрагу крымінальных спраў пад ягоным кантролем. У прыватнасьці, асаблівая ўвага была надзелена дакладам па крымінальных справах, датычных дзейнасьці асобных камэрцыйных структур у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці ў Гомельскай вобласьці.

У час нарады канстатаваліся факты датычнасьці некаторых службовых асоб, у тым ліку супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, да лябіраваньня інтарэсаў камэрцыйных структур.

У мэтах вывучэньня прычын неналежнага расьсьледаваньня крымінальных спраў аб злоўжываньнях у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці й падрыхтоўкі прапаноў па выкараненьні фактаў лябіраваньня інтарэсаў камэрцыйных структур з боку службовых асоб органаў дзяржаўнага кіраваньня й праваахоўчых органаў, распараджэньнем Лукашэнкі створаная дзяржаўная камісія. Ейным старшынём прызначаны старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоль Тозік. Дзяржаўная камісія надзеленая самымі шырокімі паўнамоцтвамі, у тым ліку па частцы каардынацыі працы праваахоўчых органаў па распачынаньні й расьследаваньні крымінальных спраў у сфэры цэлюлозава-папяровай прамысловасьці. Аб выніках працы камісіі Анатоль Тозік распавядзе галаве дзяржавы да 15 сьнежня 2002 году.

Як стала вядома БЕЛТА, за неналежную арганізацыю расьсьледаваньня крымінальных спраў па фактах парушэньняў у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці на пэрыяд працы дзяржаўнай камісіі ад выкананьня абавязкаў адхіленыя намесьнік міністра ўнутраных спраў -- начальнік Сьледчага камітэту МУС генэрал-маёр міліцыі Леанід Глухоўскі й начальнік упраўленьня Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй МУС па Гомельскай вобласьці палкоўнік міліцыі Ўладзімер Карцаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: