Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка хоча стаць пасярэднікам паміж Іракам і ЗША 11:06, 07/10/2002
Лукашэнка прапануе сваё пасярэдніцтва ва ўрэгуляваньні крызы вакол Ірака. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", Лукашэнка заявіў журналістам у нядзелю пасьля прыезду на саміт СНД у Кішынёў.
Як чакаецца, на сустрэчы лідэраў Садружнасьці будзе абмяркоўвацца пытаньне аб выпрацоўцы адзінай пазыцыі краін Садружнасьці па Іраку, якое выключае прамое ці ўскоснае ўцягваньне членаў СНД у магчымую ваенную аперацыю ЗША.
Аляксандар Лукашэнка выказаўся супраць удараў па Іраку. “Если от Ирака мировое сообщество хочет что-то получить, то я могу предложить свои услуги сделать все на порядочной основе”,- сказаў ён. “Однако, в ответ на мои предложения пока молчание, и преобладает тенденция военных ударов. Я считаю - это бесперспективный путь”, -- заявіў беларускі лідэр.