Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крыстафер Сьміт: Лукашэнка нанёс удар па рэлігійнай свабодзе
11:07, 07/10/2002

Сустаршыня Гэльсынскай Камісіі ЗША Крыстафер Сьміт выказаў “вялікі занепакой сытуацыяй вакол свабоды вераспавяданьня ў Беларусі”, пасьля таго як беларускі “парлямэнт” прыняў скандальна вядомы законапраект аб рэлігіі. Прыняцьце дадзенага закону адбылося праз два месяцы пасьля таго, як беларускія ўлады загадалі зруйнаваць бульдозерамі толькі што пабудаваны храм. “Дадзены рэпрэсіўны закон у сваім перасьледзе рэлігійных меншасьцяў, наносіць чарговы ўдар па рэлігійнай свабодзе і гэтым самым парушае міжнародна прызнаныя стандарты ў галіне правоў чалавека”, - заявіў Сьміт. “Лукашэнка й прызначаныя ім заканадаўцы несумненна спрабуюць аказаць уціск на рэлігійныя меншасьці і аддаюць перавагу прадзяржаўнай Праваслаўнай царкве”.

Гэты законапраект быў прыняты верхняй палатай парлямэнту ў сераду. Праз дзесяць дзён з моманту прыняцьця закон павінен быць пададзены на падпісаньне прэзыдэнту краіны.

“Рэжым Лукашэнкі стварыў найгоршую сытуацыю з правамі чалавека ў Эўропе,” – заявіў Сьміт. “Рэжым груба парушае асноўныя свабоды: слова, самавыказваньняў, сходаў, выступаў і вераспавяданьня”.

Згодна новаму закону забараняецца правядзеньне мерапрыемстваў рэлігійнага характару незарэгістраванымі супольнасьцямі, а таксама правядзеньне сходаў на прыватнай, ня вызначанай для гэтага тэрыторыі.

У жніўні па загаду беларускіх уладаў быў зруйнаваны будынак Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў мястэчку Пагранічны. Нядаўна Лукашэнка ініцыіраваў у сродках масавай інфармацыі камапнію дыскрэдытацыі пратэстанцкіх супольнасьцяў, выпісваючы вялізныя штрафы прадстаўнікам хінду за правядзеньне малебнаў у грамадзкіх месцах.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: