Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Калгасы Гарадзеншчыны займаліся прыпіскамі 11:10, 07/10/2002, «Пагоня»
Толькі дзякуючы прыпіскам сельскія гаспадаркі Гарадзеншчыны перавысілі плян па ўраджаю збожжа. Гэта высьвятліў Камітэт дзяржкантролю падчас праверкі гаспадарак. Так, у справаздачы калгасу “Савецкая Беларусія” Астравецкага раёну быў завышаны валавы збор зерня на 353 тоны, а ўраджайнасьць - на 4.8 цэнтнеры з гектара. На 29 тон быў завышаны збор зерня ў калгасе “Нёман” Лідзкага раёну. У калгасе імя Калініна Карэліцкага раёну ў выніку скажэньня статыстычных дадзеных ураджайнасьць бульбы завышана на 2.2 цэнтнера з гектара, а калгас “Парэчча” Дзятлаўскага раёну прыпісаў ураджайнасьць азімага жыта на 1.9, а азімага трыцекале - на 4.2 цэнтнера з гектара.
Факты прыпіскі і іншыя парушэньні былі выяўленыя ў калгасах імя Заслонава, “Расія” Дзятлаўскага раёну, імя Мічурына і імя Дзяржынскага Зельвінскага раёну, імя Крупскай і імя Багушэвіча Ашмянскага раёну, імя Маякоўскага Навагрудзкага і “Родзіна” Іўеўскага раёнаў і іншых сельскіх гаспадарках вобласьці.