Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пэрсанал выканкамаў краін СНД будзе скарочаны 11:12, 07/10/2002
Краіны СНД з 1 студзеня наступнага году скароцяць амаль на чвэрць колькасьць пэрсаналу выканаўчых ораганаў краін садружнасьці. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС РФ Ігар Іваноў. “Скарачэньне робіцца без урону для асноўных накірункаў дзейнасьці краін садружнасьці – барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў і г.д.”, -- сказаў Іваноў на прэсавай канфэрэнцыі, падсумоўваючы вынікі паседжаньня Рады міністраў замежных спраў (РМЗС) СНД, што адбылася ў Кішынёве.
Асаблівая ўвага на паседжаньні, адзначыў галава МЗС, была надзелена пытаньням умацаваньня абароназдольнасьці й бясьпекі краін СНД, абмену думкамі па пытаньнях барацьбы зь міжнародным тэрарызмам.
Кажучы аб іншых пытаньнях, абмеркаваных на паседжаньні, Іваноў адзначыў, што міністры, у прыватнасьці, разгледзілі пытаньні фінансаваньня аб’яднанай сыстэмы СПА на наступны год.