|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Пратэстанты просяць Лукашэнку ня ўводзіць царкоўную цэнзуру 11:14, 07/10/2002 Паважаны Аляксандар Рыгоравіч! 2 кастрычніка 2002 году Савет Рэспублікі Нацыяналнага сходу Рэспублікі Беларусь ухваліў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясеньні зьменаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе рэлігійнага вераспавяданьня і рэлігійных арганізацыях”. Мы неаднаразова зьвярталі ўвагу, што дадзены закон утрымлівае шэраг дыскрымінацыйных палажэньняў, якія неабгрунтавана абмяжоўваюць правы грамадзян нашай краіны на свабоду вераспавяданьня. Цягам году, з моманту ўнясеньня праекту дадзенага закона ў заканадаўчы орган, выказаныя намі пярэчаньні засталіся цалкам незаўважанымі: ні разу на абмеркаваньне праекту не былі запрошаныя прадстаўнікі нашай канфэсіі. У такой сытуацыі немагчыма разьлічваць на тое, што дэпутаты абедзьвюх палат маглі пачуць і ўлічыць думкі і інтарэсы прадстаўнікоў усіх вераспавяданьняў. Нашыя цэрквы робяць немалы ўзьнёсак у духоўнае адраджэньне грамдзтва, ажыцьцяўляюць вялікую добраахвотную і сацыяльную працу. Аднак Закон стварае сур’ёзныя перашкоды для далейшага ажыцьцяўленьня стваральнай дзейнасьі нашых цэркваў, парушае міжканфэсійны балянс. Гісторыя нашай краіны сьведчыць, што традыцыі верацярплівасьці й талерантнасьці былі блаславеньнем як для дзяржавы, так і для кожнага яе грамадзяніна. Зьвяртаючыся да Вас, як да гаранта канстытуцыйных правоў, просім не дапусьціць увядзеньня ў дзеяньне дыскрымінацыйных палажэньняў Закону і тым самым ліквідаваць перадумовы для ўзьнікненьня дэстабілізацыйнага рэлігійнага міру й згоды ў нашай краіне. Ад Саюза Евангельскіх Хрысьціян-баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь Япіскап Н.В.Сінкавец Ад Саюзу Хрысьціян Веры Евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Япіскап С.С.Хоміч Ад Аб’яднаньня супольнасьцяў Хрысьціян Поўнага Евангельля ў Рэспубліцы Беларусь в.а. прэзыдэнта В.Л.Ганчарэнка Ад Рэлігійнага Аб’яднаньня “Канфэрэнцыя цэркваў хрысьціян Адвентыстаў Сёмага Дня” ў Рэспубліцы Беларусь Прэзыдэнт М.І.Астроўскі
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|