Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вайна скончылася?
11:17, 07/10/2002, «Белорусские новости»

Рынак “Дынама” ў Менску ажывіўся. Праўда, працуе там толькі адсоткаў 30-40 прадпрымальнікаў, але тым не менш... Пачалі працаваць выставы-кірмашы. Для іх “бестэрміновая забастоўка зь няўплатай адзінага падатку” доўжылася ўсяго толькі тры дні.

Пры гэтым улада не пайшла ні на якія істотныя саступкі прадпрымальнікам. Усталяваньне касавых апаратаў, адкрыцьцё разьліковых рахункаў, новая форма разьліку з пэнсыйным фондам – усё гэта захоўваецца, праўда ў больш лёгкім фармаце. Аб’яўлены мараторый на ўсталяваньне касавых апаратаў, прадпрымальнікам рахункі адкрываюць бясплатна... Толькі гэта ня тое, чаго патрабавалі дробныя прадпрымальнікі ад улады на сваім мітынгу. Яны патрабавалі адмены касавых апаратаў, разьліковых рахункаў і сацыяльнага страхаваньня прадпрымальнікаў увогуле.

Патрабаваньні прадпрымальнікаў можна лічыць нявыкананымі. З гэтай нагоды каардынатар незарэгістраванага Аб’яднанага савету прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка катэгарычна заяўляе, што ўлада “ўвогуле ні на што ня здатная”. А таму – забастоўка будзе працягвацца.

--Улада зараз наагул ня здольная што-небудзь вырашаць. Чыноўнікі выдаюць свае дзеяньні за цывілізацыю ў адносінах да прадпрымальніцтва, і таму два дні таму сказалі, што на саступкі ня пойдуць. Тое, што яны выдаюць за цывілізацыю – гэта ліквідацыя паловы прадпрымальнікаў у Менску. Пры гэтым яны ніяк не рэагуюць на нашыя патрабаваньні. Сёньня мы хацелі сустрэцца з мэрам Менску Паўлавым – каля 400 прадпрымальнікаў прыйшлі да гарвыканкаму. Нам не сказалі, што яго няма – нам сказалі, што ён заняты. Замест гэтага адправілі да двух чыноўнікаў, адзін зь якіх заявіў, што нашыя пытаньні па-за ягонай кампэтэнцыяй.

Зараз бастуе каля 120 000 прадпрымальнікаў па Беларусі. Мы ня будзем раўняцца на працу выставаў і “Дынама”. Мы будзем падтрымоўваць прадпрымальнікаў малых гарадоў, якія ўсё адно бастуюць.


Аднак перамовы з уладамі таксама ідуць. Мараторый на штрафныя санкцыі дзейнічае, і прадпрымальнікі Менску як мінімум на два месяцы адклалі ўвядзеньне касавых апаратаў. Удзельнік рабочай групы па перамовах Леанід Малахаў сэнсу ў забастоўцы ня бачыць – як і ня бачыць ейных вынікаў.

--Сустрэча прадстаўнікоў прадпрымальнікаў з чыноўнікамі ў Менгарвыканкаме 2 кастрычніка – гэта вынік не забастоўкі, а дзейнасьці рабочай групы. Гэтую сустрэчу мы прызначылі яшчэ 29 верасьня, і пра ўсё гэта было вядома. Як і мараторый на штрафныя санкцыі, і адтэрміноўка ўсталяваньня касавых апаратаў. Пра ўсё гэта рабочая група дамовілася яшчэ нават да забастоўкі.

Актыўнасьць патрэбна своечасова. Без завяршэньня перамоваў рабочай групы аб’яўляць забастоўку – папулізм чыстай вады. Зараз прадпрымальнікі выпусьцілі пар і пачалі працаваць. І што ў выніку? Калі хацелася правесьці забастоўку толькі дзеля забастоўкі, то гэта мэта дасягнутая. Акрамя гэтага ніякіх вынікаў я ня бачу.


Яшчэ адзін лідэр забастовачнага руху прадпрымальнікаў, Валеры Леванеўскі, наадварот, ня бачыць сэнсу ў перамовах.

--Канкрэтных перамоваў пакуль увогуле няма. Ёсьць абмен думкамі, які нічога не вырашае. Ніякіх зрухаў у сытуацыі я ня бачу. Наадварот, у Горадні выдадзены ўказ аб абавязковым усталяваньні з 1 кастрычніка (заднім чыслом) касавых апаратаў нават у палатках. У той час як тут аб’яўлены мараторый, у Горадні ўлада вырабляе што заўгодна. Таму Горадня бастуе. Вядома, у сувязі з тым, што некаторыя пачалі працаваць, нам цяжка. І лёс забастоўкі будзе вырашацца заўтра.

Так, на думку ўсіх маіх суразмоўцаў, выніку забастоўка не прынесла. Пакуль ці ўвогуле – іншае пытаньне.

Арыгінал артыкула

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: