Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пратэст прадпрымальнікаў падтрымоўвае абсалютная большасьць беларусаў – 67,4% насельніцтва. Пры гэтым 43,2% грамадзян Беларусі лічаць, што за гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўлада й свавольства беларускіх чыноўнікаў вырасьлі. Працу беларускіх уладаў па пяцібалавай шкале беларусы ацанілі меней чым на “тройку”. Такія вынікі верасьнёўскага нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даьследаваньняў. Мэтадам “face-to-face interview” сацыёлягі апыталі 1509 чалавек. Памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не пераўзыходзіць 0.03. Падаем некаторыя вынікі верасьнёўскага апытаньня НІСЭПД, якія раней не публікаваліся на нашым сайце.
Ня так даўно ў шматлікіх гарадох Беларусі прайшла забастоўка дробных прадпрымальнікаў, у якой удзел прынялі больш за 100 тысяч чалавек. Яны пратэставалі супраць павышэньня падаткаў і іншых абмежаваньняў іх дзейнасьці з боку дзяржавы. Ці лічыце вы іхныя дзеяньні абгрунтаванымі?
Варыянт адказу
%
Так
67.4
Не
11.9
Цяжка адказаць/Ня ведаю
Як бы вы ацанілі па пяцібалавай шкале працу беларускіх уладаў? (%)
Інстытуцыя
1
2
3
4
5
У сярэднем
Прэзыдэнт
17.6
20.5
30.7
21.1
8.3
2.82
Урад
18.1
27.5
37.2
12.9
2.6
2.54
Парлямэнт
20.3
28.7
35.5
11.5
2.2
2.46
Мясцовыя ўлады
24.0
25.1
31.4
14.8
2.7
2.46
Адны лічаць, што за гады кіраваньня А. Лукашэнкам улада й свавольства дзяржаўных чыноўнікаў у Беларусі зьменшыліся, а іншыя – што наадварот, павялічыліся. А Вы як лічыце?
Варыант адказу
%
За гэтыя гады павялічыліся
43.2
За гэтыя гады ўлада і свавольства дзяржаўных чыноўнікаў зьменшыліся