Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Вацлаў Станкевіч: Лукашэнка ніколі ня пойдзе на дэмакратычныя пераўтварэньні
11:23, 08/10/2002

"Вацлаў
У рамках сэсіі ПАРЭ, якая адбылася ў канцы верасьня ў Стразбургу, было прынята адразу некалькі важных для нашай краіны рашэньняў: Эўропа ў чарговы раз не прызнала палату; дэпутат Дзярждумы Сяргей Кавалёў ачоліў падкамісію па зьніклых палітыках; член літоўскага Сэйму Вацлаў Станкевіч атрымаў статус сталага даклядчыка Камітэту па правох чалавека РЭ па Беларусі. З гэтага часу менавіта ад Станкевіча будуць залежыць паводзіны ПАРЭ ў адносінах да нашай краіны ў цэлым і парлямэнту ў прыватнасьці. Чытайце інтэрвію Вацлава Станкевіча «
Белорусской газете».

 ПАЛIТЫКА 

Ці застанецца ў Беларусі місія АБСЭ?
11:22, 08/10/2002

На гэтым тыдні будзе вырашаны лёс місіі АБСЭ ў Беларусі. Пра гэта заявіла ў інтэрвію БелаПАН першы сакратар Кансультатыўна-назіральнай групы (КНГ) АБСЭ ў Менску Аліна Жасан. Паводле ейных словаў, на гэтым тыдні павінны пачацца перамовы прадстаўнікоў АБСЭ зь беларускім урадам, і далейшы лёс КНГ АБСЭ ў Беларусі будзе залежыць ад вынікаў перамоваў. Сп-ня Жасан распавяла, што тэрмін дзеяньня ейнай акрэдытацыі ў Беларусі завяршаецца 29 кастрычніка.

Лукашэнка “праваліў” Кучму ў помсту Пуціну
11:21, 08/10/2002, GazetaSNG.ru

Ініцыятыва Ўладзімера Пуціна перадаць пасаду старшыні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД Украіне і пачаць, такім чынам, даўно чаканую ратацыю на гэтай пасадзе, атрымала на ўчорашнім саміце нечакана жорсткі адпор.

Рэгіёны працягваюць забастоўку
11:20, 08/10/2002

Паводле дадзеных Аб’яднанага савету прадпрымальнікаў, агульнанацыянальная забастоўка прадпрымальнікаў працягваецца ў большасьці рэгіёнаў Беларусі.

Расейцы й беларусы ўжо не браты
11:19, 08/10/2002

“Дастаткова беспасьпяховай” назваў спробу зьбліжэньня Расеі зь Беларусяй прэзыдэнт расейскага Інстытута стратэгічных ацэнак Аляксандар Канавалаў 7 кастрычніка ў інтэрвію інтэрнэт-рэсурсу “Страна.Ru”. Акрамя таго, на яго думку, паміж расейцамі й беларусамі ёсьць тэндэнцыя разьдзяленьня, а не зьбліжэньня.

Cтратэгія сыходу для жулікаватага прэзыдэнта Ўкраіны
11:18, 08/10/2002, "The Wall Street Journal"

Атрыманыя ўрадам ЗША пацьверджаньні, што прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма насуперак санкцыям ААН ухваліў продаж Іраку радыёлякацыйнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны, фундамэнтальна зьмянілі адносіны Амэрыкі з Украінай.

Як вас разумець, настаўнікі?
11:17, 08/10/2002, Валеры Шчукін, “Народная Воля”

У рэдакцыю “Народнай Волі” патэлефанавала дама і абурана паведаміла, што ў настаўнікаў забіраюць дзённы заробак нібыта на будаўніцтва бібліятэкі. А ў педагогаў грошай на дабрачыннасьць няма. За тлумачэньнямі зьвярталася і ў гарадзкі аддзел адукацыі, і ў міністэрства – паўсюль толькі паціскаюць плячыма. Таму і тэлефануе ў газэту.

Петух трапіў пад газавую атаку. І выжыў
11:16, 08/10/2002, "Белорусская газета"

Днямі “Белтрансгаз” плянуе падпісаць пагадненьне з трэцім аператарам прыроднага газу і тым самым разьвяжа гордзіевы вузел праблемаў, якія справакавалі сур’ёзны скандаль на міжнародным узроўні. Паводле інфармацыі крыніц, блізкіх да ўдзельнікаў перамоваў, гэта будзе афіліраваная з “Газпрамам” структура, якая раней не працавала на беларускім рынку.

Батура пагражае ўсіх звольніць
11:15, 08/10/2002

Кіраўнікі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці, якія дапусьцілі адставаньне ў росьце аб’ёмаў вытворчасьці ад адпаведнага ўзроўню мінулага году, могуць пазбавіцца сваіх пасад. Такую выснову можна зрабіць з заяваў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры 7 кастрычніка на нарадзе ў аблвыканкаме.

Нас абагрэе сонца: ацяпляльны сезон адкладаецца
11:14, 08/10/2002, "Белорусская газета"

Калі б ня цёплы дзень 30 верасьня, калі сярэднесутачная тэмпература паветра была вышэй за восем градусаў, у жылых дамах ужо б тапілі. Зрэшты, камунальшчыкі рады атрыманай адтэрміноўцы: кошты на мазут вырасьлі, а яго запасу ўсяго толькі на паўтара месяцы.

Пошліны на іншамаркі ня зьменяцца
11:13, 08/10/2002

У Беларусі ў бліжэйшы час не чакаецца ніякіх зьменаў мытных пошлін на замежныя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну. Рэзкае павышэньне Расеяй з 1 кастрычніка мытных збораў на патрыманыя іншамаркі ніякім чынам не закране беларускіх аўтааматараў, падкрэсьліла ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА прэсавы сакратар Дзяржмытні Беларусі Алена Халікава.

Від зь інтэрнату “чатыры зоркі”
11:12, 08/10/2002

У адным з нумароў “АиФ” распавядаў пра тое, як беларускаму студэнту зьняць пакой ці кватэру. Але ёсьць яшчэ катэгорыя навучэнцаў – бедны студэнт. Чалавек з глыбінкі, які жыве (ці робіць спробы жыць) на стыпендыю. У такіх месца ў інтэрнаце, як правіла, ёсьць. Але нават квадратныя мэтры ў “общаге” ім не па кішэні.

Дзярждэп ЗША падверг вострай крытыцы беларускі закон аб рэлігіі
11:11, 08/10/2002

Урады Кітаю, Кубы, Паўночнай Карэі, Вьетнаму, Лаосу і М’янмы зьяўляюцца самымі злоснымі парушальнікамі свабоды рэлігіі ў сьвеце. Такая выснова прагучала ў накіраваным у панядзелак у амэрыканскі кангрэс штогадовым дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША аб становішчы ў галіне свабоды вераспавяданьня ў розных краінах, перадае ИТАР-ТАСС. Сярод былых савецкіх рэспублік пад вострую крытыку трапіла Беларусь. Дзярждэпартамэнт лічыць, што нядаўна ейны парлямэнт “ухваліў адзін з самых рэпрэсіўных законаў аб рэлігіі ва ўсёй Эўразіі”.

Супраць "БДГ" пададзены яшчэ адзін зыск
11:10, 08/10/2002

Cупраць "Белорусской деловой газеты" пададзены чарговы судовы зыск, аўтар якога патрабуе спагнаць з выданьня 100 млн. рублёў (53 тысячы даляраў). Зыскоўцам выступае сёньняшні супрацоўнік АКБ "Белкоопбанк" Павал Дзік, які палічыў, што газэта і аўтар адной з публікацыяў Сергей Сацук зьняважылі ягоныя гонар, годнасьць і справавую рэпутацыю. Такім чынам, сёньня "БДГ" і ейны дадатак "Для служебного пользования" фігуруе адразу ў трох справах: 21-га кастрычніка ў судзе будзе разглядацца зыск пракурорскага сьледчага В.Цераховіча супраць журналісткі І.Макавецкай; акрамя таго, працягваецца сьледзтва па крымінальнай справе, заведзенай па факце публікацыі артыкулу І.Халіп "Афганские борзые".

Лукашэнка супраць Кучмы
11:09, 08/10/2002

Аляксандар Лукашэнка на кішынёўскім саміце выказаўся супраць пераабраньня на пасаду старшыні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД, якую зараз займае прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, украінскага лідэра Леаніда Кучмы. Пра гэта ў панядзелак "Iнтэрфаксу" паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсьліў, што “этот вопрос не должен решаться спонтанно”. Нагадаем, што кандыдатуру Ўкраіны на пасаду старшыні СНД высунуў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Беларусь далучаецца да транспартнага калідору “Поўнач-Поўдзень”
11:08, 08/10/2002

Іран выказаў згоду на далучэньне Рэспублікі Беларусь да Пагадненьня аб міжнародным транспартным калідоры “Поўнач- Поўдзень” (Фінляндыя – Індзія). Пра гэта БелаПАН паведаміла прэсавы сакратар Міністэрства транспарту й камунікацыяў Беларусі Эла Курыла. Паводле ейных словаў, дадзенае пытаньне абмяркоўвалася на сустрэчы міністра гандлю Ірана Махамада Шарыятмадары, якая адбылася ў канцы мінулага тыдня ў Менску. Падчас абмеркаваньня адзначалася, што Міністэрствам транспарту й камунікацыяў ужо падрыхтаваны праект пастановы Савету міністраў Беларусі аб далучэньні да згаданага пагадненьня.

Прэм`ер пайшоў у адпачынак
11:07, 08/10/2002

Пасьля вяртаньня з паседжаньня Рады кіраўнікоў урадаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, якое адбылося 7 кастрычніка ў Кішынёве, прэм’ер-міністар Генадзь Навіцкі ідзе ў кароткатэрміновы адпачынак. Як паведаміў БЕЛТА прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Іван Знаткевіч, кіраўнік ураду будзе адпачываць зь сям’ёй у Беларусі. Генадзь Навіцкі плянуе прыступіць да працы 17 кастрычніка.

Пазыкі па заробку пераўзышлі 100 мільярдаў рублёў
11:06, 08/10/2002

Праблема ліквідацыі пазык па заробку разглядалася ў панядзелак на нарадзе ўраду. Пра гэта “Інтэрфаксу” паведамілі ў прэсавай службе Савету міністраў. Нараду правёў першы намесьнік прэм’ер-міністра Сяргей Сідорскі. У ёй удзел прымалі намесьнікі кіраўніка ўраду, кіраўнікі Міністэрства фінансаў, апарату Савету міністраў і шэрагу яго ўпраўленьняў. Пазыкі па заробку пераўзышлі 100 мільярдаў рублёў, што складае больш за 19 адсоткаў фонду заробку.

Часу выбіраць ужо няма
11:05, 08/10/2002, «Вечерний Минск»

Калі параўнаць Беларусь з суседкамі -- такімі ж брацкімі саюзнымі рэспублікамі, то мы здорава такі адстаем амаль ад усіх па ўзроўню разьвіцьця прыватнага бізнэсу. Так, у нас самы нізкі паказчык колькасьці дробных і сярэдніх прадпрыемстваў на адзінку насельніцтва (каля 2, на 1000 чалавек). Мы ж – адзіная краіна зь пераходнай эканомікай, дзе з 1999 году адзначаецца скарачэньне колькасьці прыватных ДП (26,8 на 1000 чалавек у 1999 годзе і 24,6 у студзені–чэрвені гэтага году). Прычым вельмі малая ўдзельная вага дробных прадпрыемстваў, занятых у прамысловасьці. І тут мы, паводле дадзеных Сусьветнага банку, знаходзімся на апошнім месцы і саступаем Літве, Латвіі, Грузіі, Казахстану, Украіне й Расеі.

У Беларусі працягваецца рост беспрацоўя
11:04, 08/10/2002

У лідэрах па колькасьці беспрацоўных Віцебская, Магілёўская і Гомельская вобласьці. У бліжэйшы час спэцыялісты прагназуюць выбух беспрацоўя. Толькі ў Менску чакаюцца скарачэньні на больш чым 950 прадпрыемствах. Без працы, такім чынам, застануцца каля 10 тыс.чалавек.

Ад працы коні дохнуць. Ім на зьмену прыходзяць беспрацоўныя
11:03, 08/10/2002, "Белорусская газета"

Ідэалягічны міф аб поўнай працаўладкаванасьці Беларусі захіляе горкую праўду: з пачатку году афіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе вырасла на 11,3%, а ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году – на 20%. Вымушаная няпоўная занятасьць толькі за сем месяцаў склала 431,2 тысячы чалавек, у той час як за ўвесь мінулы год было 461 тысяч. Пры захаваньні такіх тэмпаў росту колькасьці “лішкавых” людзей за ўвесь 2002 год, Беларусь згубіць 8,6 мільёнаў чалавека-дзён, што амаль на 30% больш, чым летась. Гэта эквівалентна штодзённаму нявыхаду на працу звыш 50 тысяч работнікаў.

Увоз бензіну ставіцца пад кантроль
11:02, 08/10/2002

З 1 студзеня 2003 году ўсталёўваецца сыстэма кантролю над увозам у Беларусь бензіну й дызельнага паліва з краін, зь якімі раней былі падпісаныя пагадненьні аб адмене мытнага кантролю. Адпаведны дэкрэт “Аб дадатковых мерах па барацьбе зь незаконным зваротам аўтамабільнага бензіну й дызельнага паліва ў Рэспубліцы Беларусь” падпісаў 7 верасьня Аляксандар Лукашэнка.

У кватэрах павінны затапіць 8 кастрычніка
11:01, 08/10/2002

З 8 кастрычніка ў жылых дамах і адміністратыўных будынках Менску пачнуць уключаць ацяпленьне. Як паведаміў БелаПАН начальнік упраўленьня энэргетыкі й паліўных рэсурсаў Менгарвыканкаму Ўладзімер Дацэнка, штодзень у кожным раёне будзе падключацца па 20 адсоткаў жыльлёвага фонду з давядзеньнем тэмпературы ў кватэрах да 18 адсоткаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: