Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Увоз бензіну ставіцца пад кантроль 11:02, 08/10/2002
З 1 студзеня 2003 году ўсталёўваецца сыстэма кантролю над увозам у Беларусь бензіну й дызельнага паліва з краін, зь якімі раней былі падпісаныя пагадненьні аб адмене мытнага кантролю. Адпаведны дэкрэт “Аб дадатковых мерах па барацьбе зь незаконным зваротам аўтамабільнага бензіну й дызельнага паліва ў Рэспубліцы Беларусь” падпісаў 7 верасьня Аляксандар Лукашэнка.
У адпаведнасьці з дэкрэтам юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыцьцяўляюць увоз бензіну і дызпаліва, павінны будуць маркіраваць таварасуправаджальныя дакумэнты адмысловымі кантрольнымі знакамі, абароненымі ад падробкі і пераводзіць на транзітны рахунак падаткавых органаў адпаведныя пералічэньні.
Акрамя таго, для фізычных асоб, якія не зьяўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, дэкрэт усталёўвае абмежаваньне на права перавозкі бензіну й дызпаліва па тэрыторыі Беларусі. Бесперашкодна дазволена перавозіць да 100 літраў паліва звыш таго, што знаходзіцца ў сэрыйна ўсталяваных баках транспартных сродкаў.