Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць "БДГ" пададзены яшчэ адзін зыск 11:10, 08/10/2002
Cупраць "Белорусской деловой газеты" пададзены чарговы судовы зыск, аўтар якога патрабуе спагнаць з выданьня 100 млн. рублёў (53 тысячы даляраў). Зыскоўцам выступае сёньняшні супрацоўнік АКБ "Белкоопбанк" Павал Дзік, які палічыў, што газэта і аўтар адной з публікацыяў Сергей Сацук зьняважылі ягоныя гонар, годнасьць і справавую рэпутацыю. Такім чынам, сёньня "БДГ" і ейны дадатак "Для служебного пользования" фігуруе адразу ў трох справах: 21-га кастрычніка ў судзе будзе разглядацца зыск пракурорскага сьледчага В.Цераховіча супраць журналісткі І.Макавецкай; акрамя таго, працягваецца сьледзтва па крымінальнай справе, заведзенай па факце публікацыі артыкулу І.Халіп "Афганские борзые".
У зыскавай заяве, што паступіла ў Кастрычніцкі суд Менску пры канцы мінулага тыдня, фігуруюць два адказьнікі: уласна "БДГ" і Сацук - аўтар артыкула "Следствие банкует", які зьявіўся ў газэце 14-га жніўня г.г. Зыскоўца - Павал Дзік абураецца тым, што аўтар артыкула недакладна падаў ягоную пасаду (у публікацыі ён фігураваў як старшыня праўленьня "Белорусского биржевого банка"). Але галоўныя ягоныя прэтэнзіі зьвязаныя з тым, што, паводле артыкулу Сацука, менавіта зь віны сп-ра Дзіка ўзьнікла "дзірка ў балянсе" згаданага банку. Сутнасьць публікацыі пераказала Радыё Рацыя Любоў Вашкевіч - дырэктарка выдавецкага дому "Марат" (заснавальніка "БДГ").
“Сацук напісаў у артыкуле, што Дзік падпісаў дадатковае пагадненьне да дамовы, паводле якой банк, у якога нават адрэса не была пазначаная, пералічыў у афшорную зону суму на 14,7 млн. даляраў. Гэта – грошы укдачыкаў РРБ-Банка, якія “растворились в неизвестном направлении". Сацук, калі пісаў гэты артыкул, карыстаўся матэрыяламі праверкі РРБ-Банка Камітэтам дзяржаўнага кантролю. І гэтыя матэрыялы праверкі ў яго ёсьць.”
На 11-га кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну прызначана першая сустрэча зыскоўца з адказьнікамі.