Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэгіёны працягваюць забастоўку
11:20, 08/10/2002

Паводле дадзеных Аб’яднанага савету прадпрымальнікаў, агульнанацыянальная забастоўка прадпрымальнікаў працягваецца ў большасьці рэгіёнаў Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН каардынатар Аб’яднанага савету прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка, па стану на 7 кастрычніка ў забастоўцы ўдзельнічаюць прадпрымальнікі шэрагу гарадоў Менскай вобласьці: Маладэчна, Вілейкі, Барысава, Крупак, Слуцка, Салігорску, Стаўбцоў, Узды, Дзяржынску, Фаніпалю, Валожына; у Віцебскай вобласьці бастуюць прадпрымальнікі Віцебску, Глыбокага, Ушачаў, Наваполацку й Полацку, Паставаў, Воршы, Міёраў; у Берасьцейскай -- Баранавічаў, Пінску й Ляхавічаў; у Гарадзенскай -- Горадні, Слоніму; у Гомельскай -- Рагачову, Сьветлагорску, Жлобіну.

У выходныя дні пачалі працу частка прадпрымальнікаў сталічных рынкаў “Дынама” і “Ждановічы”. Пры гэтым рынкі “Трактар” і “Чэрвенскі” працягвалі забастоўку. “Такім чынам, усе заявы ўладаў аб тым, што “забастоўка не адбылася”, “забастоўка правалілася” не адпавядаюць рэчаіснасьці”, -- адзначыў Шумчанка.

8 кастрычніка прадстаўнікі Аб’яднанага савету прадпрымальнікаў сустрэнуцца ў “палаце пардстаўнікоў” з “дэпутацкай” групай “Судзеяньне эканамічнаму разьвіцьцю” з мэтай вырашэньня праблем, якія ўзьніклі апошнім часам у сфэры малога бізнэсу Беларусі. 9 кастрычніка адбудзецца чарговае паседжаньне Каардынацыйнага камітэту АСП, на якім прадстаўнікі рэгіёнаў прааналізуюць сытуацыю, якая склалася падчас забастоўкі і прымуць праграму дзеяньняў на наступны пэрыяд.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: