Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка “праваліў” Кучму ў помсту Пуціну
11:21, 08/10/2002, GazetaSNG.ru

Ініцыятыва Ўладзімера Пуціна перадаць пасаду старшыні Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД Украіне і пачаць, такім чынам, даўно чаканую ратацыю на гэтай пасадзе, атрымала на ўчорашнім саміце нечакана жорсткі адпор.

Праўда, Назарбаеў, Шэварднадзэ, Аліеў і Акаеў ініцыятыву падтрымалі. Аднак Качаран, Крымаў і Лукашэнка з такім паваротам падзеяў катэгарычна не пагадзіліся.

Вырашальным фактарам стаў выступ кіраўніка Беларусі, які нагадаў калегам, што Ўкраіна ў СНД мае асаблівы статус асацыяванага члена, і таму ейны лідэр старшынём быць ня можа. З такой магутнай аргумэнтацыяй Пуцін ня мог не пагадзіцца і адклаў пытаньне да наступнага саміту, які, як чакаецца, пройдзе ў Кіеве ў сакавіку наступнага году.

Нечаканая прапанова Пуціна зрабіць Кучму адказным за інтэграцыйныя працэсы на тэрыторыі Садружнасьці застала зьнянацку ўсіх, уключна самога Леаніда Данілавіча. Ёсьць усе падставы меркаваць, што гэтая ідэя нарадзілася ў Уладзімера Ўладзімеравіча, хаця і спатана, але невыпадкова, як раз напярэдадні адказных перамоваў прэм’ер-міністраў Расеі і Ўкраіны па стварэньні газавага кансорцыюму дзьвюх краін. Пуцін як бы нагадаў свайму калегу, што Расея, нягледзячы ні на што, па-ранейшаму гатова разглядаць Украіну – прычым, Украіну з Кучмам на чале, у якасьці свайго галоўнага партнёра і саюзьніка.

Супраць такога альянсу выступіў Аляксандар Лукашэнка, які даўно і не на жарт мае крыўду на расейскага лідэра. Менавіта з гэтае прычыны на саміт Лукашэнка прыбыў не ў гуморы і, напэўна, спадзяваўся, што сустрэча з Пуціным адзін-на-адзін дапаможа “выкруціць” сытуацыю ў расейска-беларускіх адносінах, выкліканую несупадзеньнем пазыцыяў па пытаньні будучай “саюзнай дзяржавы”. Ня выключана, што Аляксандар Рыгоравіч сам быў бы ня супраць атрымаць ад прэзыдэнта Расеі прапанову замяніць яго на пасадзе старшыні Рады краін СНД. Такім чынам, адбылося б прызнаньне за спадаром Лукашэнкам статуса галоўнага інтэгратара Садружнасьці.

Аднак на саміце высьвятлілася, што для Расеі больш важна заключыць газавае пагадненьне з Украінай, чым наладзіць адносіны з брацкай Беларусяй. Лукашэнка пакрыўдзіўся яшчэ болей і публічна нагадаў аб асацыяваным членстве Ўкраіны ў Садружнасьці. Яго падтрымалі армянскі і ўзьбецкі калегі. У выніку нават па такім другасным пытаньні, як старшынства ў СНД, прэзыдэнты дамовіцца ня здолелі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: