Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міхаіл Лявонаў застаецца ў турме да канца году
11:05, 09/10/2002

Пракуратура Беларусі 7 кастрычніка падоўжыла тэрмін сьледзтва і ўтрыманьня пад вартай былога генэральнага дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава да канца 2002 году.

Былы гендырэктар МТЗ Лявонаў быў затрыманы ў цягніку “Менск-Масква” 6 студзеня 2002 году. Спачатку яго трымалі ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага, затым адправілі ў Жодзінскае СІЗА, якое вядома жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Пракуратура краіны кожныя тры месяцы падаўжае тэрмін сьледзтва па дадзенай справе.

Па-ранейшаму Лявонаму інкрымінуецца злоўжываньне ўладай ці службовым становішчам, нанясеньне ўрону прадпрыемству ў асабліва буйным памеры за судзеяньне камэрцыйнай фірме пры заключэньні нявыгаднага кантракту з заводам -- карацей, поўны букет цяжкіх эканамічных злачынстваў.

Пры гэтым за шэсьць гадоў кіраўніцтва Лявонава ў МТЗ інвестыравана каля 230 мільёнаў даляраў, створана новае сямейства трактараў магутнасьцю ад 6 да 30 лашадзіных сілаў, новае пакаленьне машын для лесу, для працы ў камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: