Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чэмпіёнка сьвету па веласпорту па-ранейшаму ня мае жыльля
11:17, 09/10/2002

Чатырохразовая чэмпіёнка па веласпорту Натальля Цылінская (раней, па мужу, Маркоўнічэнка) па-ранейшаму ня мае жыльля. Пра гэта было заяўлена 8 кастрычніка ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі з удзелам спартсмэнкі і прадстаўнікоў Беларускай веласіпеднай федэрацыі. Мерапрыемства, арганізаванае Беларускай асацыяцыяй спартовай прэсы, было прысьвечана перамозе Н.Цылінскай у спрынце і гіце на 500 мэтраў на сусьветным першынстве ў Капенгагене (Данія) у канцы верасьня.

Паводле словаў старшыні Менскай гарадзкой веласіпеднай федэрацыі Ігара Скачкова, Міністэрства спорту й турызму адмовілася дапамагчы спартсмэнцы з набыцьцём жыльля ў сталіцы. Між тым менавіта кватэра была адной з умоваў, якія высунула спартсмэнка, калі ўвесну 2001 году паўстала пытаньне аб зьмене ёй грамадзянства. Вядомы расейскі спэцыяліст, трэнер Цылінскай Станіслаў Салаўёў прапанаваў ёй падумаць аб пераезьдзе ў Расею, улічваючы, што мэр Масквы Юры Лужкоў унёс прозьвішча веласіпедысткі ў сьпісы кандыдатаў на атрыманьне жыльля ў расейскай сталіцы. Міністар спорту й турызму Беларусі Яўген Варсін падчас асабістай сустрэчы са спартсмэнкай у красавіку мінулага году абяцаў ёй садзейнічаць у вырашэньні праблемы.

Паводле словаў прадстаўнікоў веласіпеднай федэраыі, сытуацыю, магчыма, зьменіць зварот да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава. Спартсмэнка атрымала запэўніваньні ў тым, што к новаму году яна атрымае ключы ад трохпакаёвай кватэры плошчай 80 квадратных мэтраў у новым доме па вуліцы Магілёўскай. У наступныя гады сталічныя ўлады плянуюць выдаткоўваць па пяць кватэр для былых і дзейсных спартоўцаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, пры будаўніцтве дамоў па лініі гарвыканкаму.

18 кастрычніка 27-гадовая Цылінская зноў зьбіраецца замуж. У гэты дзень яны адыграе ў Менску вясельле з 26-гадовым расейскім велагоншчыкам Андрэем Менашкіным.

“Я адсюль ня зьеду, пакуль мяне моцна не пакрыўдзяць”, -- заявіла чытырохразовая чэмпіёнка сьвету на прэсавай канфэрэнцыі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: