Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
АЎГАНСКІЯ ХАРТЫ
11:26, 09/10/2002

"Ірына
Пасьля таго , як генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факту публікацыі ў газэце “"Для служебного пользования” (штомесячны дадатак да “БДГ”) артыкула Ірыны Халіп “Афганские борзые” многія чытачы нашага сайту зьвярнуліся да нас з просьбай апублікаваць дадзены матэрыял. Ірына Халіп, аўтарка артыкула, ў якім пракурорскія работнікі ўбачылі паклёп на свайго шэфа -- генпракурора Віктара Шэймана, дала нам свае артыкулы: “Аўганскія харты” і “Аўганскія харты-2”. Прапануем іх вашай увазе.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка: мы заўсёды будзем падтрымоўваць праваслаўе
11:25, 09/10/2002

Аляксандар Лукашэнка ня бачыць сур’ёзных хібаў у прынятым “парлямэнтам” законе аб свабодзе вераспавяданьня і гатовы падпісаць гэты дакумэнт. “Некоторые неоднозначно восприняли этот закон, но справедливости ради надо сказать, что он (закон) не содержит никаких наездов и накатов на другие конфессии. В законе отводится значимая роль традиционным конфессиям, которые играли и играют значительную роль в нашем государстве”, -- сказаў беларускі лідэр на сустрэчы ў сераду ў Менску зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Ўладзімерам.

Крок у бок – расстрэл
11:24, 09/10/2002

Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў “парлямэнтараў” аб тым, што пры прыняцьці закона “Аб нацыянальным сходзе” “ни одного шага - ни влево, ни вправо, ни вперед, ни назад от Конституции быть не может”. “Я опасаюсь цепной реакции по переделу власти в республике”, -- заявіў Лукашэнка ў сераду падчас нарады па праекту закона “Аб нацыянальным сходзе”. Як паведамляе «Медиафакт», галава дзяржавы патлумачыў, што ў Канстытуцыі краіны “четко определены места каждой ветви власти и отведена роль всем ее институтам, начиная от президента до местных органов". Таму "разрушать законами Конституцию ни в коем случае нельзя”, сказаў Лукашэнка.

У Беларусі пачалася чыстка шэрагаў чыноўнікаў
11:23, 09/10/2002, БДГ

У пятніцу пасьля нарады з галоўнымі сілавікамі Аляксандар Лукашэнка стварыў Дзяржаўную камісію па расьследаваньні й выкараненьні фактаў лябіраваньня інтарэсаў камэрцыйных структур з боку службовых асоб органаў дзяржаўнага ўпраўленьня і праваахоўчай сыстэмы. Кіраўніком камісіі зь неабмежаванымі паўнамоцтвамі стаў старшыня КДК РБ Анатоль Тозік. Адначасова з вылучэньнем на лідзіруючыя сілавыя пазыцыі галоўнага кантралёра краіны прэзыдэнт часова адхіліў ад займаемай пасады намесьніка міністра ўнутраных справаў – начальніка Сьледчага камітэту МУС РБ Леаніда Глухоўскага. Зрэшты, як паказалі далейшыя падзеі, гэта было толькі пачаткам чысткі шэрагаў чыноўнікаў.

Палітычная вэрсія зьнікненьняў пракуратуру не цікавіць
11:22, 09/10/2002

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 8 кастрычніка быў выкліканы позвай у Менскую гарадзкую пракуратуру да сьледчага Ўладзімера Чумачэнкі. Лідэр АГП быў дапытаны ў якасьці сьведкі па крымінальных справах аб зьнікненьнях Юры Захаранкі і Віктара Ганчара. На думку лідэра АГП, пракуратура нават не разглядае палітычнай вэрсіі выкраданьняў Захаранкі й Ганчара.

Караганаў: Беларусь на паўночнакарэйскім шляху
11:21, 09/10/2002

Працэс актыўнай інтэграцыі Расеі й Беларусі патрабуе эканамічных і прававых рэформ. Такую думку выказаў старшыня прэзыдыюму Рады па замежнай абароннай палітыцы Расеі, намесьнік дырэктара Інстытута Эўропы Расейскае акадэміі навук Сяргей Караганаў у прамым эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”.

Генпракуратура пачала дапытваць журналістку «Народнай Волі»
11:20, 09/10/2002

Журналістка газэты “Народная Воля” Марына Коктыш другі раз за апошнія дні была выкліканая на допыт у генэральную пракуратуру. Там ёй патлумачылі, што яе зьбіраюцца прыцягнуць як сьведку й падазраваную ў крымінальнай справе супраць былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава.

Агульнадзяржаўная “дойка”
11:19, 09/10/2002, «Московский комсомолец»

Калі ў Аляксандра Лукашэнкі нараджаецца чарговая грандыёзная ідэя, а ў беларускім бюджэце на яе няма грошай (ці ўсё пайшло на іншыя, ня менш маштабныя праекты, напрыклад, узьвядзеньне ільдовых палацаў), у такіх выпадках крайнімі застаюцца простыя сьмяротныя. Звычайная справа – выбіваньне грошай з народа. Схема тая самая, як у вядомым фільме: “не заплоціце – адключым газ!” Год таму менавіта так “будавалі” дом міласэрнасьці ў Менску, на які зь бізнэсмэнаў спаганялі тры зь лішкам мільёна даляраў.

Зубры памятаюць пра тых, хто іх вучыў
11:18, 09/10/2002, ЗУБР

Пад такім дэвізам прайшла акцыя зуброў, прысьвечаная Дню настаўніка і жабрацкаму існаваньню ў нашай краіне прадстаўнікоў гэтай ганаровай прафесіі. У панядзелак на вуліцах гораду былі расклеяныя ўлёткі наступнага зьместу: “Малады настаўнік з вышэйшай адукацыяй з заробкам 57 тысяч рублёў у месяц (але з перабоямі), шукае новага прэызыдэнта”. Тым, хто зацікавіўся, прапаноўвалася далучацца да руху супраціву ЗУБР, каб дапамагчы выправіць такі стан рэчаў.

Чэмпіёнка сьвету па веласпорту па-ранейшаму ня мае жыльля
11:17, 09/10/2002

Чатырохразовая чэмпіёнка па веласпорту Натальля Цылінская (раней, па мужу, Маркоўнічэнка) па-ранейшаму ня мае жыльля. Пра гэта было заяўлена 8 кастрычніка ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі з удзелам спартсмэнкі і прадстаўнікоў Беларускай веласіпеднай федэрацыі. Мерапрыемства, арганізаванае Беларускай асацыяцыяй спартовай прэсы, было прысьвечана перамозе Н.Цылінскай у спрынце і гіце на 500 мэтраў на сусьветным першынстве ў Капенгагене (Данія) у канцы верасьня.

“Балтыка” ніяк ня можа дамовіцца
11:16, 09/10/2002

Генэральны дырэктар піваваранай кампаніі “Балтыка” Тэймураз Балоеў пацьвердзіў, што перамовы аб удзеле кампаніі ў прыватызацыі беларускага піўзавода “Крыніца” працягваюцца.

Беларусь павялічыць закупкі расейскага газу
11:15, 09/10/2002

Беларусь плянуе дадаткова закупіць у Расеі да канца гэтага году 2 млрд. куб. мэтраў прыроднага газу. Пра гэта паведаміў у аўторак на паседжаньні прэзыдыюму ўраду міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка.

Проста надрукавалі грошай
11:14, 09/10/2002

Грашовая маса ў Беларусі ў шырокім вызначэньні вырасла з пачатку 2002 году на 32,5% да 3457,9 мільярдаў беларускіх рублёў на 22 верасьня (эквівалент 1,85 мільярдаў даляраў ЗША). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку рэспублікі, передае ПРАЙМ-ТАЙМС. Аб’ём надрукаваных грошай у абароце на 22 верасьня 2002 году склаў 615,3 мільярды беларускіх рублёў (120,1% да пачатку 2002 году).

Дзірка ад сыру
11:13, 09/10/2002, «Советская Белоруссия»

У рэдакцыю "СБ" прыйшла трывожная тэлеграма з калгасу “Мір” Столінскага раёну: перапрацоўчыя прадпрыемствы не разьлічваюцца за малако, мяса, няма чым плаціць людзям заробак, не хапае грошай на восеньска-палявыя працы. Чаму не выконваюцца адпаведныя ўказаньні Аляксандра Лукашэнкі, чаму цяжар эканамічнай сытуацыі перакладаеца на плечы сялян?

Дробных купюр хутка ня будзе
11:12, 09/10/2002

Нацбанк Беларусі гатовы да вываду з абарачэньня купюр дробнага наміналу. Каб ажыцьцявіць вывад з абарачэньня купюр дробнага наміналу, патрабуецца рашэньне Міністэрства эканомікі аб адпаведным акругленьні коштаў. У Нацбанку выступаюць за паскарэньне ажыцьцяўленьня гэтай меры.

А дзе ж рэкордны ўраджай?
11:11, 09/10/2002

Для забесьпячэньня сваiх патрэбаў Беларусь плянуе закупiць 250 тысяч тон харчовай пшанiцы. Як паведамiлi БелаПАН у дэпартаменце хлебапрадуктаў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi й харчаваньня, будзе, у прыватнасьцi, закуплена 100 тысяч тон пшанiцы другога гатунку, 90 тысяч -- трэцяга, а таксама пшанiцы моцных гатункаў у якасьцi паляпшальнiка.

Хакеры павышаюць кваліфікацыю. І статыстыку злачыннасьці
11:10, 09/10/2002

За дзевяць месяцаў у беларускай сталіцы зарэгістравана 360 злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем кампутарных тэхналёгіяў. Летась іх было 423. Гэтую інфармацыю паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску начальнік аддзелу апэратыўна-арганізацыйнай працы Менскага гарадзкога ўпраўленьня міліцыі Сяргей Новік.

Дзьве трэці маладых беларусаў маюць жаданьне эміграваць з краіны
11:09, 09/10/2002

Паводле дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, праведзенай Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), 34,7% беларусаў чакае ў будучым пагаршэньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі, у той час як надзеі на лепшае захавалі ўдвая менш людзей (16,9%). Для маладога пакаленьня песімізм яшчэ больш характэрны: 41% апытаных ва ўзросьце 18-29 гадоў упэўненыя ў пагаршэньні сытуацыі і толькі 10,2% захоўваюць веру ў паляпшэньне. Вынік гэтага – жаданьне эміграваць з краіны. Калі сярод усіх апытаных 38,3% маюць жаданьне пераехаць за мяжу на СМЖ, то сярод тых, каму 18-29 гадоў, – ужо 63,4%.

Кароткая гісторыя сяброўства з Іракам
11:08, 09/10/2002, "Народная Воля"

Прыезды ў Менск пасланьнікаў Садама Хусэйна набылі такі інтэнсіўны характар, што хутка беларускія грамадзяне будуць ведаць іх прозьвішчы лепей, чым, напрыклад, маскоўскіх чыноўнікаў. Штосьці цяжка прыгадаць, каб нехта з расейскіх віцэ-прэм’ераў двойчы за паўгады наведваў Менск. А ірацкі Абдэль Хуэйшы ўжо трэці раз за гэты час сустрэўся зь беларускім калегам па двухбаковым супрацоўніцтве Леанідам Козікам: два разы ў Менску, адзін раз – у Багдадзе.

Салігорскага праваабаронцу пакаралі вялізным штрафам
11:07, 09/10/2002

Судзьдзя Салігорскага гарадзкога суда Аксана Каляда прысудзіла старшыню абласнога аддзяленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту Леаніду Мархотку штраф у памеры 150 мінімальных заробкаў, што складае 2 мільёны 550 тысяч беларускіх рублёў ці 1380 даляраў ЗША.

Адвакату сям`і Завадзкага пагражае два гады турмы
11:06, 09/10/2002

Да двух гадоў зьняволеньня пагражае адвакату Ігару Аксёнчыку, які зьвінаваціў цяперашняга Генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана за прыналежнасьць да выкраданьня Зьмітра Завадзкага. Працэс над адвакатам распачаўся ў аўторак у Ленінскім судзе Менску.

Міхаіл Лявонаў застаецца ў турме да канца году
11:05, 09/10/2002

Пракуратура Беларусі 7 кастрычніка падоўжыла тэрмін сьледзтва і ўтрыманьня пад вартай былога генэральнага дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава да канца 2002 году.

Апазыцыйную партыю камуністаў высялілі з офіса
11:04, 09/10/2002

Партыя камуністаў Беларуская, якую ўзначальвае Сяргей Калякін, сёньня пакінула памяшканьне свайго партыйнага офіса, што знаходзіўся ў цэнтры Менску, каля скрыжаваньня праспэкту Скарыны і вуліцы Казлова. Апазыцыйных да ўлады камуністаў высялілі з будынку. Наўзамен ніякага памяшканьня ім не далі.

Усё грамчэй плачуць нашы грошыкі
11:03, 09/10/2002, «Белорусские новости»

Пазыкі па заробку хутка стануць любімым мазолям беларускіх уладаў: як ні біся, як ні крычы – усё адно растуць, праклятыя. Так, на канец кастрычніка яны пераўзышлі ўжо 100 мільярдаў рублёў, што складае больш за 19 адсоткаў ад агульнага фонду заробку (ФЗП). Зараз урад у чарговы раз спрабуе мэтадам адміністратыўнага рыку навесьці тут парадак і прымусіць кіраўнікоў прадпрыемстваў аддаць работнікам грошы.

Савмін мастакоў за людзей не лічыць
11:02, 09/10/2002

Савет міністраў зацьвердзіў мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджаньня за стварэньне твораў выяўленчага й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зацьверджаныя стаўкі ганарараў распаўсюджваюцца на мастакоў, якія ствараюць творы станкавага жывапісу й станкавай графікі, плякатнага й дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва, скульптуры, а таксама манументальна-дэкаратыўны жывапіс ў рознай тэхніцы выкананьня. Памер ставак вагаецца ад 3 базавых велічыняў (33.300 рублёў) за стварэньне замалёўкі з натуры эцюднага характару, накіда і эскізу ў жанры станкавай графікі да 400 базавых велічыняў (4.440.000 рублёў) за стварэньне адзінай кампазіцыі коннага помніка ці манументу зь вершнікам.

Упраўленцаў чакае павышэньне заробку
11:01, 09/10/2002, «Вечерний Минск»

Прэстыж працы ўпраўленца на вытворчасьці й дзяржаўнай службе апошнім часам значна зьнізіўся. Гэта адзначалася кіраўніком падчас справаздачы Савету міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за першае паўгодзьдзе 2002 году. Міністэрства працы й сацыяльнай абароны распрацавала прапановы па павышэньні прэстыжнасьці працы ўпраўленцаў. Яны ўхваленыя ўрадам і леглі ў аснову праекта адпаведнага ўказу Аляксандра Лукашэнкі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: