 | ПАЛIТЫКА |  |

Лукашэнка: мы заўсёды будзем падтрымоўваць праваслаўе 11:25, 09/10/2002

Аляксандар Лукашэнка ня бачыць сур’ёзных хібаў у прынятым “парлямэнтам” законе аб свабодзе вераспавяданьня і гатовы падпісаць гэты дакумэнт. “ Некоторые неоднозначно восприняли этот закон, но справедливости ради надо сказать, что он (закон) не содержит никаких наездов и накатов на другие конфессии. В законе отводится значимая роль традиционным конфессиям, которые играли и играют значительную роль в нашем государстве”, -- сказаў беларускі лідэр на сустрэчы ў сераду ў Менску зь мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Ўладзімерам. 
Крок у бок – расстрэл 11:24, 09/10/2002

Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў “парлямэнтараў” аб тым, што пры прыняцьці закона “Аб нацыянальным сходзе” “ни одного шага - ни влево, ни вправо, ни вперед, ни назад от Конституции быть не может”. “Я опасаюсь цепной реакции по переделу власти в республике”, -- заявіў Лукашэнка ў сераду падчас нарады па праекту закона “Аб нацыянальным сходзе”. Як паведамляе «Медиафакт», галава дзяржавы патлумачыў, што ў Канстытуцыі краіны “ четко определены места каждой ветви власти и отведена роль всем ее институтам, начиная от президента до местных органов". Таму "разрушать законами Конституцию ни в коем случае нельзя”, сказаў Лукашэнка. 
У Беларусі пачалася чыстка шэрагаў чыноўнікаў 11:23, 09/10/2002, БДГ

У пятніцу пасьля нарады з галоўнымі сілавікамі Аляксандар Лукашэнка стварыў Дзяржаўную камісію па расьследаваньні й выкараненьні фактаў лябіраваньня інтарэсаў камэрцыйных структур з боку службовых асоб органаў дзяржаўнага ўпраўленьня і праваахоўчай сыстэмы. Кіраўніком камісіі зь неабмежаванымі паўнамоцтвамі стаў старшыня КДК РБ Анатоль Тозік. Адначасова з вылучэньнем на лідзіруючыя сілавыя пазыцыі галоўнага кантралёра краіны прэзыдэнт часова адхіліў ад займаемай пасады намесьніка міністра ўнутраных справаў – начальніка Сьледчага камітэту МУС РБ Леаніда Глухоўскага. Зрэшты, як паказалі далейшыя падзеі, гэта было толькі пачаткам чысткі шэрагаў чыноўнікаў. 
Палітычная вэрсія зьнікненьняў пракуратуру не цікавіць 11:22, 09/10/2002

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 8 кастрычніка быў выкліканы позвай у Менскую гарадзкую пракуратуру да сьледчага Ўладзімера Чумачэнкі. Лідэр АГП быў дапытаны ў якасьці сьведкі па крымінальных справах аб зьнікненьнях Юры Захаранкі і Віктара Ганчара. На думку лідэра АГП, пракуратура нават не разглядае палітычнай вэрсіі выкраданьняў Захаранкі й Ганчара. 
Караганаў: Беларусь на паўночнакарэйскім шляху 11:21, 09/10/2002

Працэс актыўнай інтэграцыі Расеі й Беларусі патрабуе эканамічных і прававых рэформ. Такую думку выказаў старшыня прэзыдыюму Рады па замежнай абароннай палітыцы Расеі, намесьнік дырэктара Інстытута Эўропы Расейскае акадэміі навук Сяргей Караганаў у прамым эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”. 
Генпракуратура пачала дапытваць журналістку «Народнай Волі» 11:20, 09/10/2002

Журналістка газэты “Народная Воля” Марына Коктыш другі раз за апошнія дні была выкліканая на допыт у генэральную пракуратуру. Там ёй патлумачылі, што яе зьбіраюцца прыцягнуць як сьведку й падазраваную ў крымінальнай справе супраць былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава. 
Агульнадзяржаўная “дойка” 11:19, 09/10/2002, «Московский комсомолец»

Калі ў Аляксандра Лукашэнкі нараджаецца чарговая грандыёзная ідэя, а ў беларускім бюджэце на яе няма грошай (ці ўсё пайшло на іншыя, ня менш маштабныя праекты, напрыклад, узьвядзеньне ільдовых палацаў), у такіх выпадках крайнімі застаюцца простыя сьмяротныя. Звычайная справа – выбіваньне грошай з народа. Схема тая самая, як у вядомым фільме: “не заплоціце – адключым газ!” Год таму менавіта так “будавалі” дом міласэрнасьці ў Менску, на які зь бізнэсмэнаў спаганялі тры зь лішкам мільёна даляраў. 
Зубры памятаюць пра тых, хто іх вучыў 11:18, 09/10/2002, ЗУБР

Пад такім дэвізам прайшла акцыя зуброў, прысьвечаная Дню настаўніка і жабрацкаму існаваньню ў нашай краіне прадстаўнікоў гэтай ганаровай прафесіі. У панядзелак на вуліцах гораду былі расклеяныя ўлёткі наступнага зьместу: “Малады настаўнік з вышэйшай адукацыяй з заробкам 57 тысяч рублёў у месяц (але з перабоямі), шукае новага прэызыдэнта”. Тым, хто зацікавіўся, прапаноўвалася далучацца да руху супраціву ЗУБР, каб дапамагчы выправіць такі стан рэчаў. 
Чэмпіёнка сьвету па веласпорту па-ранейшаму ня мае жыльля 11:17, 09/10/2002

Чатырохразовая чэмпіёнка па веласпорту Натальля Цылінская (раней, па мужу, Маркоўнічэнка) па-ранейшаму ня мае жыльля. Пра гэта было заяўлена 8 кастрычніка ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі з удзелам спартсмэнкі і прадстаўнікоў Беларускай веласіпеднай федэрацыі. Мерапрыемства, арганізаванае Беларускай асацыяцыяй спартовай прэсы, было прысьвечана перамозе Н.Цылінскай у спрынце і гіце на 500 мэтраў на сусьветным першынстве ў Капенгагене (Данія) у канцы верасьня. 
“Балтыка” ніяк ня можа дамовіцца 11:16, 09/10/2002

Генэральны дырэктар піваваранай кампаніі “Балтыка” Тэймураз Балоеў пацьвердзіў, што перамовы аб удзеле кампаніі ў прыватызацыі беларускага піўзавода “Крыніца” працягваюцца. 
Беларусь павялічыць закупкі расейскага газу 11:15, 09/10/2002

Беларусь плянуе дадаткова закупіць у Расеі да канца гэтага году 2 млрд. куб. мэтраў прыроднага газу. Пра гэта паведаміў у аўторак на паседжаньні прэзыдыюму ўраду міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка. 
Проста надрукавалі грошай 11:14, 09/10/2002

Грашовая маса ў Беларусі ў шырокім вызначэньні вырасла з пачатку 2002 году на 32,5% да 3457,9 мільярдаў беларускіх рублёў на 22 верасьня (эквівалент 1,85 мільярдаў даляраў ЗША). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку рэспублікі, передае ПРАЙМ-ТАЙМС. Аб’ём надрукаваных грошай у абароце на 22 верасьня 2002 году склаў 615,3 мільярды беларускіх рублёў (120,1% да пачатку 2002 году). 
Дзірка ад сыру 11:13, 09/10/2002, «Советская Белоруссия»

У рэдакцыю "СБ" прыйшла трывожная тэлеграма з калгасу “Мір” Столінскага раёну: перапрацоўчыя прадпрыемствы не разьлічваюцца за малако, мяса, няма чым плаціць людзям заробак, не хапае грошай на восеньска-палявыя працы. Чаму не выконваюцца адпаведныя ўказаньні Аляксандра Лукашэнкі, чаму цяжар эканамічнай сытуацыі перакладаеца на плечы сялян? 
Дробных купюр хутка ня будзе 11:12, 09/10/2002

Нацбанк Беларусі гатовы да вываду з абарачэньня купюр дробнага наміналу. Каб ажыцьцявіць вывад з абарачэньня купюр дробнага наміналу, патрабуецца рашэньне Міністэрства эканомікі аб адпаведным акругленьні коштаў. У Нацбанку выступаюць за паскарэньне ажыцьцяўленьня гэтай меры. 
А дзе ж рэкордны ўраджай? 11:11, 09/10/2002

Для забесьпячэньня сваiх патрэбаў Беларусь плянуе закупiць 250 тысяч тон харчовай пшанiцы. Як паведамiлi БелаПАН у дэпартаменце хлебапрадуктаў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi й харчаваньня, будзе, у прыватнасьцi, закуплена 100 тысяч тон пшанiцы другога гатунку, 90 тысяч -- трэцяга, а таксама пшанiцы моцных гатункаў у якасьцi паляпшальнiка. 
Хакеры павышаюць кваліфікацыю. І статыстыку злачыннасьці 11:10, 09/10/2002

За дзевяць месяцаў у беларускай сталіцы зарэгістравана 360 злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем кампутарных тэхналёгіяў. Летась іх было 423. Гэтую інфармацыю паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску начальнік аддзелу апэратыўна-арганізацыйнай працы Менскага гарадзкога ўпраўленьня міліцыі Сяргей Новік. 
Дзьве трэці маладых беларусаў маюць жаданьне эміграваць з краіны 11:09, 09/10/2002

Паводле дадзеных апытаньня грамадзкай думкі, праведзенай Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), 34,7% беларусаў чакае ў будучым пагаршэньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі, у той час як надзеі на лепшае захавалі ўдвая менш людзей (16,9%). Для маладога пакаленьня песімізм яшчэ больш характэрны: 41% апытаных ва ўзросьце 18-29 гадоў упэўненыя ў пагаршэньні сытуацыі і толькі 10,2% захоўваюць веру ў паляпшэньне. Вынік гэтага – жаданьне эміграваць з краіны. Калі сярод усіх апытаных 38,3% маюць жаданьне пераехаць за мяжу на СМЖ, то сярод тых, каму 18-29 гадоў, – ужо 63,4%. 
Кароткая гісторыя сяброўства з Іракам 11:08, 09/10/2002, "Народная Воля"

Прыезды ў Менск пасланьнікаў Садама Хусэйна набылі такі інтэнсіўны характар, што хутка беларускія грамадзяне будуць ведаць іх прозьвішчы лепей, чым, напрыклад, маскоўскіх чыноўнікаў. Штосьці цяжка прыгадаць, каб нехта з расейскіх віцэ-прэм’ераў двойчы за паўгады наведваў Менск. А ірацкі Абдэль Хуэйшы ўжо трэці раз за гэты час сустрэўся зь беларускім калегам па двухбаковым супрацоўніцтве Леанідам Козікам: два разы ў Менску, адзін раз – у Багдадзе. 
Салігорскага праваабаронцу пакаралі вялізным штрафам 11:07, 09/10/2002

Судзьдзя Салігорскага гарадзкога суда Аксана Каляда прысудзіла старшыню абласнога аддзяленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту Леаніду Мархотку штраф у памеры 150 мінімальных заробкаў, што складае 2 мільёны 550 тысяч беларускіх рублёў ці 1380 даляраў ЗША. 
Адвакату сям`і Завадзкага пагражае два гады турмы 11:06, 09/10/2002

Да двух гадоў зьняволеньня пагражае адвакату Ігару Аксёнчыку, які зьвінаваціў цяперашняга Генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана за прыналежнасьць да выкраданьня Зьмітра Завадзкага. Працэс над адвакатам распачаўся ў аўторак у Ленінскім судзе Менску. 
Міхаіл Лявонаў застаецца ў турме да канца году 11:05, 09/10/2002

Пракуратура Беларусі 7 кастрычніка падоўжыла тэрмін сьледзтва і ўтрыманьня пад вартай былога генэральнага дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава да канца 2002 году. 
Апазыцыйную партыю камуністаў высялілі з офіса 11:04, 09/10/2002

Партыя камуністаў Беларуская, якую ўзначальвае Сяргей Калякін, сёньня пакінула памяшканьне свайго партыйнага офіса, што знаходзіўся ў цэнтры Менску, каля скрыжаваньня праспэкту Скарыны і вуліцы Казлова. Апазыцыйных да ўлады камуністаў высялілі з будынку. Наўзамен ніякага памяшканьня ім не далі. 
Усё грамчэй плачуць нашы грошыкі 11:03, 09/10/2002, «Белорусские новости»

Пазыкі па заробку хутка стануць любімым мазолям беларускіх уладаў: як ні біся, як ні крычы – усё адно растуць, праклятыя. Так, на канец кастрычніка яны пераўзышлі ўжо 100 мільярдаў рублёў, што складае больш за 19 адсоткаў ад агульнага фонду заробку (ФЗП). Зараз урад у чарговы раз спрабуе мэтадам адміністратыўнага рыку навесьці тут парадак і прымусіць кіраўнікоў прадпрыемстваў аддаць работнікам грошы. 
Савмін мастакоў за людзей не лічыць 11:02, 09/10/2002

Савет міністраў зацьвердзіў мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджаньня за стварэньне твораў выяўленчага й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зацьверджаныя стаўкі ганарараў распаўсюджваюцца на мастакоў, якія ствараюць творы станкавага жывапісу й станкавай графікі, плякатнага й дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва, скульптуры, а таксама манументальна-дэкаратыўны жывапіс ў рознай тэхніцы выкананьня. Памер ставак вагаецца ад 3 базавых велічыняў (33.300 рублёў) за стварэньне замалёўкі з натуры эцюднага характару, накіда і эскізу ў жанры станкавай графікі да 400 базавых велічыняў (4.440.000 рублёў) за стварэньне адзінай кампазіцыі коннага помніка ці манументу зь вершнікам. 
Упраўленцаў чакае павышэньне заробку 11:01, 09/10/2002, «Вечерний Минск»

Прэстыж працы ўпраўленца на вытворчасьці й дзяржаўнай службе апошнім часам значна зьнізіўся. Гэта адзначалася кіраўніком падчас справаздачы Савету міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця за першае паўгодзьдзе 2002 году. Міністэрства працы й сацыяльнай абароны распрацавала прапановы па павышэньні прэстыжнасьці працы ўпраўленцаў. Яны ўхваленыя ўрадам і леглі ў аснову праекта адпаведнага ўказу Аляксандра Лукашэнкі. 
|  |
|