 | ПАЛIТЫКА |  |

Якія наступствы будзе мець для Беларусі пашырэньне Эўразьвязу? 11:17, 10/10/2002, Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Нядаўна Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь таксама ня супраць стаць сябрам Эўразьвязу, але паўзьці туды на каленях, як іншыя, не зьбіраецца. Кіраўнік краіны ці не разумее, ці робіць выгляд, што не разумее камічнасьці гэтай заявы. Гэта тое ж самае, калі б нейкі футбольны клюб заявіў: “Мы ў вышэйшай лізе быць ня супраць, але паўзьці туды не зьбіраемся”. Ну і не паўзіце, гуляйце на чэмпіянаце Шклоўскага раёну. 
Уганда накіроўвае назад у Беларусь няспраўныя верталёты 11:16, 10/10/2002

Вядучая ўгандыйская газэта “The New Vision” за апошнія два гады прысьвяціла тэме беларускіх верталётаў ажно 75 артыкулаў. Апошняя зь іх паведамляе, што набыцьцё пяць гадоў таму баявых верталётаў дагэтуль працягвае страсаць урад Уганды. Але нарэшце гэтыя верталёты “былі разабраныя й загружаныя ў кантэйнэры для адпраўкі назад у Беларусь”. 
КНГ АБСЭ не зьбіраецца сыходзіць зь Беларусі 11:15, 10/10/2002

Супрацоўнік інфармацыйнай службы АБСЭ Кіс Джынкс заявіў Радыё Свабода, што зараз для АБСЭ “проста за вельмі рана казаць пра штосьці новае” аб перамовах зь Беларусяй наконт далейшага лёсу групы АБСЭ ў Менску. Аднак сп.Джынкс адзначыў, што будзе няпраўдай сьцьвярджаць, што КНГ АБСЭ спыніць сваё існаваньне 29 кастрычніка – у дзень сканчэньня акрэдытацыі апошняй дыпляматычнай супрацоўніцы гэтай групы Аліны Жасан, калі ейная акрэдытацыя ня будзе падоўжана. 
МВФ прызначыў новага прадстаўніка ў Літве й Беларусі 11:14, 10/10/2002

Новым прадстаўніком Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у Літве й Беларусі стане Зузана Брыксіова, якая афіцыйна прыступіць да выкананьня сваіх абавязкаў з 1 лістапада 2002 году, паведамілі ў менскім офісе фонду. 
Беларускія аўтаперавозчыкі скардзяцца на дыскрымінацыю з боку Расеі 11:13, 10/10/2002

Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП) прымаюць удзел у Міжнароднай выставе “Транспарт+лягістыка 2002”, якая адкрылася 9 кастрычніка ў Кіеве. БАМАП зьяўляецца сапраўдным членам Міжнароднага саюзу аўтамабільнага транспарту (MCAT-IRU, Жэнева) і прадстаўляе інтарэсы больш за 3 тысяч прадпрыемстваў, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, у распараджэньні якіх знаходзіцца каля 10 тысяч аўтацягнікоў. Як заявіў БелаПАН дырэктар гомельскага прадстаўніцтва БАМАП Уладзімер Баранаў, “самыя вялікія праблемы ў беларускіх аўтаперавозчыкаў ўзьнікаюць ва ўзаемаадносінах з расейскімі ўладамі”.
Крэдыторская запазычанасьць прамысловых прадпрыемстваў павялічылася на 31,7 % 11:12, 10/10/2002

Крэдыторская запазычанасьць прамысловых прадпрыемстваў на 1 жніўня склала 5,1 трлн.бел.руб. і пераўзышла дэбіторскую запазычанасьць на 1,2 трлн.бел.руб. ці на 31,8%, паведамілі “Інтэрфаксу” у Міністэрстве статыстыкі і аналізу. У параўнаньні з пачаткам гэтага году агульны памер крэдыторскай запазычанасьці ў прамысловасьці вырас на 31,7% пры росьце коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты пэрыяд на 18%. 
Ва Ўзбекістане забаранілі більярд 11:11, 10/10/2002, pravda.ru

Улады Ўзьбекістану забаранілі гульню ў більярд і ліквідавалі рэспубліканскую Федэрацыю більярднага спорту ў імя законнасьці й маралі, на думку ўладаў, гэты від спорту садзейнічае распаўсюджаньню злачыннасьці сярод насельніцтва, пра гэта паведамілі IWPR прадстаўнікі Федэрацыі більярднага спорту Ўзьбекістану. 
Ганс-Геарг Вік: я ня здолеў пераканаць Лукашэнку 11:10, 10/10/2002, «Наша ніва»

Колішні старшыня Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ Ганс-Геарг Вік стараўся быць добрым настаўнікам. Ён дапамог беларускаму грамадзтву пазбыцца безагляднае веры ў Захад, зразумець, што нашыя ўяўленьні пра дэмакратычныя каштоўнасьці могуць разыходзіцца, асэнсаваць неабходнасьць адстойваць свае пазыцыі нават перад добразычліўцамі. Гэта не была прыемная навука. Таму ён застаўся ў нашай памяці супярэчлівым сымбалем. Гэтае інтэрвію зь ім запісанае падчас сустрэчы з журналістамі Беларусі, Украіны і Расеі, якая адбылася ў Свабодным унівэрсытэце (Бэрлін). 
Лукашэнка супраць пашырэньня функцыяў парлямэнту 11:09, 10/10/2002

Пры прыняцьці ўсіх законаў, у тым ліку й законапраекта “Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь”, ні на крок нельга адступаць ад Канстытуцыі Беларусі. На гэтым засяродзіў увагу Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, якая адбылася 9 кастрычніка, напярэдадні разгляду дадзенага законапраекту ў “палаце прадстаўнікоў” у другім чытаньні. 
“Парлямэнтары” кормяцца па-за бюджэтным фондам 11:08, 10/10/2002

Матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне парлямэнту, якое плянуецца перадаць сакратэрыятам абедзьвюх палат “нацыянальнага сходу”, зараз своечасова і ў поўным аб’ёме ажыцьцяўляецца Ўпраўленьнем па справах прэзыдэнта Беларусі, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі. Пры гэтым, асыгнаваньні ў большай ступені ажыцьцяўляюцца не за кошт бюджэтных сродкаў, а за кошт пазабюджэтных крыніц, якія атрымоўваюць прадпрыемствы Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, адзначае прэсавая служба. 
Беларусь у Эўразьвяз ня клічуць 11:07, 10/10/2002

Выканаўчы орган Эўразьвязу – Эўрапейская Камісія—прыняла ў сераду рашэньне рэкамендаваць да ўступленьня ў ЭЗ ў 2004 годзе 10 краін – кандыдатаў. Як паведамляе “Інтэрфакс”, гэта Чэхія, Венгрыя, Польшча, Славенія, Славакія, Літва, Латвія, Эстонія, Кіпр і Мальта. 
Прадпрымальнікі “адпачнуць” ад забастоўкі 11:06, 10/10/2002

Аб’яднаны савет прадпрымальнікаў (АСП) Беларусі лічыць за неабходнае арганізавана спыніць з 10 кастрычніка агульнанацыянальную забастоўку прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. Як перадае карэспандэнт “Росбалта”, у звароце да прадпрымальнікаў каардынацыйны камітэт АСП адзначае, што акцыя пратэсту прымусіла “уладу адступіць”. 
Нафтахімію сёлета не акцыянуюць 11:05, 10/10/2002

Інвэстыцыйныя конкурсы па продажу пакетаў акцыяў нафтахімічных прадпрыемстваў сёлета могуць не адбыцца, нягледзячы нават на нядаўняе падпісаньне міністрам эканомікі Беларусі загадаў аб стварэньні адкрытых акцыянерных таварыстваў на базе ВА “Нафтан”, ВА “Палімір”, ВА “Азот”, Гарадзенскага ВА “Хімвалакно”, “Белшыны”. 
Каб мець годную пэнсію 11:04, 10/10/2002, Барыс Жаліба, доктар эканамічных навук, “Народная воля”

Калі да нас у Беларусь прыяжджаюць турыстычныя аўтобусы з Захаду, адразу кідаецца ў вочы, што сярод вандроўнікаў шмат сталых людзей. Становіцца зразумела – сродкі дазваляюць ім такія паездкі. Яны зарабілі сабе годную пэнсію, якая дае магчымасьць на старасьці гадоў паезьдзіць і сьвет паглядзець. 
Улада хавае інфармацыю пра стан “чарнобыльскіх” раёнаў 11:03, 10/10/2002

Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова, дзе цэлы шэраг населеных пунктаў Беларусі выведзеныя зь ліку небясьпечных у радыяцыйных адносінах, частка зь іх пераведзеная ў катэгорыю менш “брудных”. Усё гэта адбываецца на фоне бадзёрых і аптымістычных заяваў урадавых чыноўнікаў, “аб’ектыўных” навукоўцаў і работнікаў міністэрства аховы здароўя аб тым, што наступствы Чарнобыльскай катастрофы мінімізуюцца і ўсё больш тэрыторый вяртаюцца да нармальнага жыцьця. Аднак, непрадузятыя дадзеныя, лісты і звароты грамадзян гэтых населеных пунктаў кажуць пра іншае. 
Ад пазык малако кісьне 11:02, 10/10/2002, «Советская Белоруссия»

Схема разьлікаў з насельніцтвам вельмі простая, якой яна і павінна быць. Гэта ў рэшце рэшт ня хітрыя біржавыя спекуляцыі. Здаеш малако калгасу, калгас перапраўляе яго на завод, а завод павінен пералічыць грошы за яго на адмысловы рахунак, які ня можа быць “замарожаны”. Калгасу за пазыкі могуць адключаць электраэнэргію, можа пахіснуцца сусьветная эканоміка, але чалавек, які здаў літар малака, павінен атрымаць свае 200 рублёў. Аднак на справе ўсё ня так проста. 
ЗША павысілі кошт усіх уязных візаў да 100 даляраў 11:01, 10/10/2002

Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў пра тое, што з 1 лістапада гэтага году кошт усіх візаў за выключэньнем эміграцыйных для ўезду ЗША павысіцца з цяперашніх 65 да 100 даляраў ЗША, перадае карэспандэнт РІА "Новости". 
|  |
|