Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША павысілі кошт усіх уязных візаў да 100 даляраў 11:01, 10/10/2002
Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў пра тое, што з 1 лістапада гэтага году кошт усіх візаў за выключэньнем эміграцыйных для ўезду ЗША павысіцца з цяперашніх 65 да 100 даляраў ЗША, перадае карэспандэнт РІА "Новости".
Рашэньне дзярждэпартамэнту распаўсюджваецца на ўсе геаграфічныя рагіёны, дзе выдаюцца амэрыканскія візы і прынятае пасьля кансультацыяў з бюджэтным упраўленьнем Белага дому.
Як паведаміла прэсавая служба замежнапалітычнага ведамства ЗША неабходнасьць павышэньня візавага збору выклікана тым, што з-за павелічэньня выдаткаў на апрацоўку і праверку візавых дакумэнтаў дзярждэпартамэнт сутыкнуўся з “крытычным скарачэньнем сродкаў”.
Павелічэньне кошту візы да 100 даляраў дазволіць прывесьці ў адпаведнасьць паступленьне такіх сродкаў і кошт выдаткаў па апрацоўцы візавых дакумэнтаў без дадатковых бюджэтных выдаткаў, паведаміла прэсавая служба.