Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада хавае інфармацыю пра стан “чарнобыльскіх” раёнаў
11:03, 10/10/2002

Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова, дзе цэлы шэраг населеных пунктаў Беларусі выведзеныя зь ліку небясьпечных у радыяцыйных адносінах, частка зь іх пераведзеная ў катэгорыю менш “брудных”. Усё гэта адбываецца на фоне бадзёрых і аптымістычных заяваў урадавых чыноўнікаў, “аб’ектыўных” навукоўцаў і работнікаў міністэрства аховы здароўя аб тым, што наступствы Чарнобыльскай катастрофы мінімізуюцца і ўсё больш тэрыторый вяртаюцца да нармальнага жыцьця. Аднак, непрадузятыя дадзеныя, лісты і звароты грамадзян гэтых населеных пунктаў кажуць пра іншае.

Рост захворваньняў, асабліва дзіцячых, высокая сьмяротнасьць сярод людзей працаздольнага ўзросту, на фоне нізкага заробку і даходаў, роста беспрацоўя ставіць насельніцтва гэтых тэрыторый на мяжу выжываньня.

На жаль, замежная палітыка, якая праводзіццца кіраўніцтвам Беларусі, уведзеныя заканадаўчыя і нарматыўныя акты прывялі да значнага скарачэньня гуманітарнай дапамогі з боку разьвітых краін Захаду. Усё цяжэй яе ажыцьцяўляць і грамадзкім арганізацыям.

Свабодны прафсаюз Беларускі з мэтай абароны правоў і інтарэсаў сябраў прафсаюзу, усіх грамадзян, якія пражываюць у дадзеных рэгіёнах запатрабаваў ад кіраўніцтва краіны зьняць завесу закрытасьці ад шырокай грамадзкасьці і агучыць аб’ектыўную інфармацыю аб стане здароўя насельніцтва, правесьці сур’ёзныя эпідэміялягічныя дасьледаваньні, як гэта робіцца ў Украіне і Расеі. “Неабходна адмяніць пастанову Савміну №1076, зьняць штучныя перашкоды для грамадзкіх арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сфэры”, -- гаворыцца ў заяве прэзыдуюму Савету Свабоднага прафсаюза Беларускага.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: