Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадпрымальнікі “адпачнуць” ад забастоўкі 11:06, 10/10/2002
Аб’яднаны савет прадпрымальнікаў (АСП) Беларусі лічыць за неабходнае арганізавана спыніць з 10 кастрычніка агульнанацыянальную забастоўку прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. Як перадае карэспандэнт “Росбалта”, у звароце да прадпрымальнікаў каардынацыйны камітэт АСП адзначае, што акцыя пратэсту прымусіла “уладу адступіць”.
“Агульнанацыянальная забастоўка прадпрымальнікаў зь няўплатай падаткаў адбылася, -- сказана ў звароце, -- яна ахапіла ўсе рэгіёны Беларусі, удзел у ёй прынялі звыш за 100 тыс. чалавек”.
Аднак у агуле, як падкрэсьліваецца ў дакумэнце, урад паказаў нежаданьне вырашаць пытаньні, пастаўленыя прадпрымальнікамі. Як паведаміў карэспандэнту “Росбалта” каардынатар АСП Анатоль Шумчанка, спыненьне агульнанцыянальнай забастоўкі выклікана “шэрагам аб’ектыўных фактараў”. Аднак “забастовачная гатоўнасьць” прадпрымальнікаў будзе захаванай.
Нагадаем, агульнанацыянальная забастоўка прадстаўнікоў малога бізнэсу ў Беларусі пачалася 1 кастрычніка і была выклікана ўвядзеньнем ўладамі краіны заканадаўчых актаў, накіраваных на абмежаваньне эканамічнай свабоды бізнэсоўцаў. Беларускія прадпрымальнікі патрабавалі, у прыватнасьці, адмены ўвядзеньня касавых апаратаў, разьліковых рахункаў, новых мытных правілаў і правілаў сацыяльнага страхаваньня, іншых новаўвядзеньняў, якія пагаршаюць умовы дзейнасьці малога бізнэсу.