Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Парлямэнтары” кормяцца па-за бюджэтным фондам 11:08, 10/10/2002
Матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне парлямэнту, якое плянуецца перадаць сакратэрыятам абедзьвюх палат “нацыянальнага сходу”, зараз своечасова і ў поўным аб’ёме ажыцьцяўляецца Ўпраўленьнем па справах прэзыдэнта Беларусі, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі. Пры гэтым, асыгнаваньні ў большай ступені ажыцьцяўляюцца не за кошт бюджэтных сродкаў, а за кошт пазабюджэтных крыніц, якія атрымоўваюць прадпрыемствы Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, адзначае прэсавая служба.
У адпаведнасьці з рашэньнем кіраўніка дзяржавы, яшчэ з 1994 году Ўпраўленьне па справах забясьпечвае ўсе галіны ўлады. Гэта было зроблена для таго, каб “не допустить разбазаривания тех небольших денежных средств, которые выделяются на содержание высших государственных органов”. На сёньня вырашаны ўсе пытаньні жыцьцядзенасьці “парлямэнту” і “парлямэнтараў”: выдзеленыя кватэры, службовы транспарт, зроблены рамонт службовых памяшканьняў і г.д.