Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крэдыторская запазычанасьць прамысловых прадпрыемстваў павялічылася на 31,7 % 11:12, 10/10/2002
Крэдыторская запазычанасьць прамысловых прадпрыемстваў на 1 жніўня склала 5,1 трлн.бел.руб. і пераўзышла дэбіторскую запазычанасьць на 1,2 трлн.бел.руб. ці на 31,8%, паведамілі “Інтэрфаксу” у Міністэрстве статыстыкі і аналізу. У параўнаньні з пачаткам гэтага году агульны памер крэдыторскай запазычанасьці ў прамысловасьці вырас на 31,7% пры росьце коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты пэрыяд на 18%.
Паводле дадзеных Мінстату, запазычанасьць пастаўшчыкам за тавары, працы й паслугі за сем месяцаў склала 3,7 трлн.бел.руб. (71,7% ад агульнай сумы крэдыторскай запазычанасьці), у тым ліку запазычанасьць за энэргарэсурсы - 1,8 трлн.бел.руб.
Пратэрмінованая крэдыторская запазычанасьць прамысловых прадпрыемстваў на 1 жніўня 2002 году склала 2,5 трлн.бел.руб. (48,7% ад усяго аб`ёму крэдыторскай запазычанасьці), у тым ліку звыш трох месяцаў - 1,8 трлн.бел.руб. Пратэрмінованую крэдыторскую запазычанасьць на 1 жніўня мелі больш за 70% прамысловых прадпрыемстваў.
В Мінстаце паведамілі, што крэдыторская запазычанасьць прадпрыемстваў электраэнэргетыкі павялічылася з пачатку году на 25,2% да 1749,8 млрд.бел.руб. на 1 жніўня, паліўнай прамысловасьці - на 21,4% да 132,7 млрд.бел.руб., чорнай металургіі - на 31,7% да 183 млрд.бел.руб., хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці - на 34,6% да 384,7 млрд.бел.руб., машынабудаваньня й металаапрацоўкі -- на 30,7% да 1210,3 млрд.бел.руб., лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозава –папяровай прамысловасьці - на 30,7% до 227,1 млрд.бел.руб., прамысловасьці будматэрыялаў - на 30,4% да 174,4 млрд.бел.руб., лёгкай прамысловасьці - на 36,3% да 280,8 млрд.бел.руб., харчовай прамысловасьці - на 57,4% да 536,7 млрд.бел.руб.
Дэбіторская запазычанасьць прамысловых прадпрыемстваў на 1 жніўня склала 3,9 трлн.бел.руб. (пратэрмінованая - 1,8 трлн.бел.руб., з іх 1,3 трлн.бел.руб. звыш трох месяцаў), у тым ліку запазычанасьць пакупнікоў за тавары, працы- паслугі – 3,4 трлн.бел.руб. У агульным аб’ёме дэбіторскай запазычанасьці 81,7% прыпадае на ўнутрырэспубліканскія разьлікі. Пратэрмінованую дэбіторскую запазычанасьць на 1 жніўня мелі больш за 76% прамысловых прадпрыемстваў.
Сёлета за студзень- чэрвень дэбіторская запазычанасьць прадпрыемстваў электраэнэргетыкі павялічылася на 24,6% до 1679,5 млрд.бел.руб., паліўнай прамысловасьці - на 4,9% до 147,7 млрд.бел.руб., чорнай металургіі - на 65,6% да 112,1 млрд.бел.руб., хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці - на 64,3% да 259,3 млрд.бел.руб., машынабудаваньня і металаапрацоўкі - на 38,8% да 783,5 млрд.бел.руб., лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозава-папяровай прамысловасьці - на 40,1% да 102,8 млрд.бел.руб., прамысловасьці будматэрыялаў - на 47,5% до 61,8 млрд.бел.руб., лёгкай прамысловасьці - на 30,5% да 143,1 млрд.бел.руб., харчовай прамысловасьці - на 56,6% да 393,3 млрд.бел.руб.