Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МВФ прызначыў новага прадстаўніка ў Літве й Беларусі 11:14, 10/10/2002
Новым прадстаўніком Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у Літве й Беларусі стане Зузана Брыксіова, якая афіцыйна прыступіць да выкананьня сваіх абавязкаў з 1 лістапада 2002 году, паведамілі ў менскім офісе фонду.
Яна зьменіць Марка Хортана, які працаваў на гэтай пасадзе з 1999 году.
Як адзначаюць у менскім офісе МВФ, у адпаведнасьці з унутранымі працэдурамі фонду ратацыя прадстаўнікоў праводзіцца кожныя тры гады. “У М.Хортана сышоў дапушчальны тэрмін працы на гэтай пасадзе, ён будзе працягваць працу ў цэнтральным офісе МВФ у Вашынгтоне”, -- паведаміў «Медиафакту» прадстаўнік менскага офісу.
Паводле ягонай інфармацыі, да прызначэньня на пасаду сталага прадстаўніка фонду ў Літве і Беларусі З.Брыксіова працавала эканамістам у Блізкаўсходнем упраўленьні МВФ.