Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БЕЛАРУСЫ БОЛЬШ НЕ БАЯЦЦА НАТА І ЖАДАЮЦЬ У ЭЎРОПУ
11:18, 10/10/2002

"БЕЛАРУСЫ
Цікавыя дадзеныя былі прадстаўленыя сёньня на чарговым штоквартальным брыфінгу Беларускіх фабрык думак, дзе разглядаліся палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя вынікі трэцяга кваталю 2002 году. Згодна вынікам сацыялягічных дасьсьледаваньняў НІСЭПД, за аб’яднаньне Беларусі й Расеі выступілі 53,8 адсоткаў беларусаў. За ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз на гіпатэтычным рэферэндуме прагаласавалі б 53,4 адсоткі беларускіх грамадзян. Акрамя таго, у Беларусі відавочны рост празаходніх настрояў. Колькасьць людзей, якія лічаць, што пашырэньне НАТА не нясе пагрозу Беларусі, з 1999 году павялічылася больш чым у два разы. Пры гэтым ідэю Пуціна па інкарпарацыі Беларусі падтрымлівае ўсяго 32,3% беларускіх грамадзян – астатнія супраць або пакуль устрымліваюцца.


Табліца 1

Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне “Калі б заўтра адбыўся рэферэндум аб уступленьні Беларусі у Эўразьвяз, як бы Вы прагаласавалі?” (верасень 2002 году)

Варыянт адказу

%

За

53,4

Супраць

8,1

Ня стаў бы галасаваць

13,0



Табліца 2*

Дынаміка разьмеркаваньня адказаў на пытаньне “Калі б сёньня праходзіў рэферэндум аб аб’яднаньні Беларусі й Расеі, як бы Вы прагаласавалі?”,%

Варыянт адказу

03’99

04’00

04’01

04’02

За аб’яднаньне

41,8

55,7

56,6

53,8

Супраць аб’яднаньня

40,4

27,6

28,4

23,0

Не прымаў бы ўдзел ў галасаваньні

14,7

15,6

14,6

11,6



*Дадзеныя за верасень НІСЭПД тут не падае



Табліца 3

Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне: “Расейскі прэзыдэнт прапанаваў таксама ўвесну 2003 году правесьці рэферэндум па пытаньні: “Ці згодны Вы, што Расея й Беларусь аб’яднаюцца ў адзіную дзяржаву на аснове наступных прынцыпаў:

а ) забесьпячэньне роўнасьці правоў і свабод грамадзян аб’яднанай дзяржавы
б) равенства рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі й Беларусі як суб’ектаў адзінай дзяржавы
в) стварэньне адзіных органаў улады ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расейскай Федэрацыі?”.

Калі такі рэферэндум адбудзецца, як Вы будзеце галасаваць?”
(верасень 2002 году)

Варыянт адказу

%

Адкажу, што згодны

32,3

Адкажу, што ня згодны

26,3

Пакуль яшчэ ня ведаю, пагляджу па абставінах

31,7

Ня буду прымаць удзел у такім рэферэндуме

8,0



Табліца 4

Дынаміка разьмеркаваньня адказаў на пытаньне: “Ці прадстаўляе пашырэньне НАТА пагрозу для Беларусі?”, %

Варыянт адказу

06’99

11’99

04’01

09’02

Не

17,6

20,2

23,5

41,2

Так

47,7

43,7

36,8

31,3



Вынiкi дасьледаваньня НІСЭПД камэнтуе каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка:

“Дадзеныя паказчыкі сьведчаць аб тым, што беларусаў, якія выступаюць за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз практычна столькі сама, колькі жадае аб’яднаньня з Расеяй. Гэтыя дадзеныя можна назваць сэнсацыйнымі, бо за апошнія дзесяць гадоў беларускія дзяржаўныя СМІ нагняталі антызаходнюю гістэрыю і, як і расейкія тэлеканалы, праводзілі кампанію, накіраваную на аб’яднаньне Расеі й Беларусі. Прыхільнікі лёзунгу “Беларусь у Эўропу”, безумоўна, такой магчымасьці ня мелі.

На брыфінгу Фабрык думак некаторыя ўдзельнікі актыўна прасоўвалі лёзунг “Разам Расеяй у Эўропу”. На мой погляд, насамрэч існуе толькі два шляхі “Беларусь у Эўропу” ці “Беларусь у Расею”. Тэза “Разам з Расеяй у Эўропу” надзвычай небясьпечная і безвыніковая, бо любая палiтычная інтэграцыя з усходнім суседам будзе азначаць для нашага народу страту дзяржаўнасьці. І гэта не хаваюць ні прэзыдэнт Пуцін, ні іншыя расейскія кіраўнікі. Але, нягледзячы на папулярнасьць Пуціна ў Беларусі, як паказваюць дадзеныя соцапытаньняў, яго ідэю ўступленьня Беларусі ў склад Расейскай федэрацыі не падтрымліваюць.

Вынiкi дасьледаваньня кажуць пра рост празаходніх настрояў, а колькасьць прыхільнікаў аб’яднаньня з Расеяй за апошнія два гады нават некалькі зьнізілася”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Предлагаем диффузор отечественный организация Руником монтаж все на сайте
Турфирма Эльф СПб семейные туры карловы вары новые предложения.
Аренда квартир, квартиры на сутки, объявления о продаже недвижимости.
минимальный и максимальный сроки договора