Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жанчыны ня могуць сабе дазволіць нараджаць 11:02, 11/10/2002
У Беларусі штогод толькі 3,5 адсоткі жанчын дзетароднага ўзросту становяцца мамамі. Такую лічбу назваў галоўны акушэр-гінэколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Сілява на паседжаньні “круглага стала”, які адбыўся 10 кастрычніка ў Грамадзкім прэсавым цэнтры Дома прэсы. А абмеркаваць тут праблемы мацярынства й дзяцінства сабраліся прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, грамадзкіх арганізацый рэспублікі.
На думку Ўладзімера Сілявы, у краіне катастрафічна падае ўзровень нараджальнасьці. У такой сытуацыі праз 5-6 гадоў у Беларусі колькасьць малютак зьнізіцца да 1,3 мільёны. Змьяніць такую сумную пэрспэктыву ў пэўнай ступені можа правільна распрацаваная інфармацыйная палітыка, накіраваная на прапаганду сям’і, лічыць спэцыяліст Міністэрства аховы здароўя.