Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія й беларускія вайскоўцы дамаўляюцца
11:05, 11/10/2002

Пытаньні разьвіцьця нарматыўна-прававой базы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі й Беларусі, устанаўленьне ільготнага рэжыму нетарыфнага рэгуляваньня адносна прадукцыі ваеннага прызначэньня, якая перавозіцца паміж двума краінамі, абмяркоўваліся на першым паседжаньні міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве 2 кастрычніка.

Як паведамілі карэспандэнту РІА "Новости" у чацьвер у дэпартамэнце інфармацыі Сталага камітэту “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі, абмяркоўваліся таксама роўныя ўмовы гаспадараньня для юрыдычных асоб дзьвюх краін, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы, вытворчасьці, рамонце й мадэрнізацыі прадукцыі ваеннга прызначэньня.

Нагадаем, што зараз ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Расеі й Беларусі рэгулюецца чатырма міжурадавымі і адным міждзяржаўным пагадненьнем. Ваеннае супрацоўніцтва (сумесныя баявыя дзяжурствы, сумесныя навучаньні) дзьвюх краін апярэджвае ваенна-тэхнічнае. Аб’ёмы ўзаемадзеяньня тут мінімальныя, а праект дамовы аб сумесным абаронным заказе яшчэ толькі распрацоўваецца.

Зрэшты, тэмпы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва шмат у чым залежаць ад мадэлі далейшай інтэграцыі, якой аддадуць перавагу палітыкі абедзьвюх дзяржаваў, адзначылі ў дэпартамэнце інфармацыі Сталага камітэту.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: