Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валдас Адамкус: літоўцы заўсёды думалі па-заходняму
11:07, 11/10/2002

“Пасьля распаду СССР быў поўны палітычны морак. Нам удалося за дзесяць гадоў рэфармаваць нашы інстытуты, наша палітычнае жыцьцё, зьвярнуцца да дэмакратычных формаў. Гэта сьведчыць пра тое, наколькі моцны літоўскі народ і наколькі ён свабодалюбівы. Ён заўсёды думаў па-заходняму”, - заявіў у інтэрвію нямецкай газэце “Sueddeutsche Zeitung” прэзыдэнт Літвы Валдус Адамкус. Чытайце тэкст інтэрвію, прысьвечанага хуткаму ўступленьню Літвы ў Эўразьвяз, цалкам.

"SZ": Літва, нарэшце, прыбыла ў Эўропу?

Адамкус: Мы стартавалі толькі праз 18 месяцаў пасьля першай групы краін, запрошаных у ЭЗ. Я ня думаю, што хтосьці думаў, нібыта мы будзем даганяць першую групу. Зраз мы нават узначалім яе.

"SZ": У параўнаньні з іншымі кандыдатамі ў Літве стаўленьне да ЭЗ больш стрыманае. Вы не баіцеся, што рэферэндум усё перакрэсьліць?

Адамкус: Не. Апошнія гады за ўступленьне выказвалася 56 адсоткаў насельніцтва, гэта адносна невялікі паказчык. Наш урад па-сапраўднаму не спрабаваў патлумачыць літоўцам, што азначае членства ў ЭЗ. Калі гэта ўлічыць, то на рэферэндуме за ўступленьне будзе больш за 60 адсоткаў насельніцтва.

"SZ": Людзі ўжо разумеюць, што яны думаюць па-эўрапейску?

Адамкус: У пэўнай ступені, так. Пасьля распаду СССР быў поўны палітычны морак. Нам удалося за дзесяць гадоў рэфармаваць нашыя інстытуты, наша палітычнае жыцьцё, зьвярнуцца да дэмакратычных формаў. Гэта сьведчыць пра тое, наколькі моцны літоўскі народ і наколькі ён свабодалюбівы. Ён заўсёды думаў па-заходняму.

"SZ": Унутраны валавы прадукт складае 38 адсоткаў ад сярэдняга ўзроўню па ЭЗ, вялікі ўзровень беднасьці. Ці не наступіць пасьля ўступленьня ў ЭЗ вялікае расчараваньне, калі гэта ня зьменіцца да лепшага хутка?

Адамкус: Я ня думаю. Экономіка расьце, апошнія паказчыкі - 4,7 адсоткі. Пасьля распаду СССР нам давялося перажыць цяжкія часіны. Амаль увесь экспарт ішоў у Расею, мы былі вымушаныя шукаць новыя рынкі. Зараз мы экспартуем больш за 50 адсоткаў на Захад, расьце аб’ём замежных інвэстыцыяў.

"SZ": Вы не баіцеся адтоку кваліфікаванай працоўнай сілы?

Адамкус: Узровень беспрацоўя складае больш за дзесяць адсоткаў, людзі шукаюць працу лепшую, гэта мы павінны ўлічваць. У Ірляндыі гэта таксама, у свой час, было праблемай, зараз многія вяртаюцца на радзіму.

"SZ": Брусэль ухваляе антыкарупцыйную праграму, але нагадвае, што яе неабходна ажыцьцяўляць.

Адамкус: Ёсьць праблема, але гэта атавізм, які дастаўся ад савецкіх часоў. Існуе карупцыя, мафія, але, між тым, сталі лепш працаваць органы юстыцыі. Зь некаторымі злачыннымі групоўкамі мы пакончылі. Але патрэбны яшчэ час.

"SZ": Нявырашанай застаецца праблема з Калініградам. Вы можаце зразумець расейцаў, якія ставяць пытаньне: навошта мне патрэбна віза, каб дабрацца з адной часткі Расеі ў іншую?

Адамкус: Так, вельмі разумею. Гэта лягічна, але сытуацыя вакол Калінінграда адзіная ў сваім родзе, і ў палітычным, і ў геаграфічным пляне. Задзейнічана занадта шмат бакоў: Літва, Расея, Польшча і Эўразьвяз.

"SZ": Ці будзе прынятае рашэньне аб увядзеньні візавага рэжыму?

Адамкус: У час выкананьня абавязацельстваў адносна ЭЗ мы заявілі аб увядзеньні візавага рэжыму. Мы, аднак, праяўляем гнуткасьць і адкрытасьць для працягу перамоваў. Расея дала зразумець, што ня будзе прымаць да ўвагі візавы рэжым у тым выглядзе, у якім ён сёньня абмяркоўваецца. Мы кіруемся прынцыпам, што ніхто не павінен парушаць нашыя абавязацельствы як члена Шэнгенскага пагадненьня. Гэта задача ЭЗ.

"SZ": Адносна ўступленьня ў НАТА: чаму гэта для Літвы так важна?

Адамкус: Мы атрымоўваем магчымасьць даказаць сваю адказнасьць за бясьпеку Эўропы. Але НАТА азначае для нас ня толькі ваенны альянс, які абараняе Літву. Ён дае абарону для замежнага капіталу.

"SZ": Але ЭЗ распрацоўвае сваю ўласную канцэпцыю бясьпекі.

Адамкус: Гэта пакуль у плянах. НАТА таксама ўдзельнічае ў некаторых аперацыях, у такіх акцыях, як былой Югаславіі. Нават калі ў ЭЗ зьявіцца сваё ўласнае войска, ён будзе каардынаваць свае дзеяньні з НАТА.

"SZ": Што Вы можаце прапанаваць НАТА?

Адамкус: Прыкладна тысяча салдат ужо прымае ўдзел у міратворчых апэрацыях. Мы таксама пасылаем свае падразьдзелы адмысловага прызначэньня ў Аўганістан. Іншымі словамі, мы ўжо дапамагаем у антытэрарыстычнай барацьбе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: