Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Так ці праходзяць кансультацыі паміж Беларусяй і АБСЭ?
11:09, 11/10/2002

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павел Латушка на ўчорашнім брыфінгу аб’явіў пра пачатак кансультацыяў паміж сталымі прадстаўнікамі Беларусі й Партугаліі ў АБСЭ. Ён паведаміў, што беларускі пасол Віктар Гайсёнак сустрэўся з прадстаўнікамі Сакратарыяту АБСЭ і Дзейсным старшынём арганізацыі. Між тым прэсавы сакратар партугальскага прадстаўніцтва ў АБСЭ Антоніа Капінья гэтую інфармацыю не пацьвердзіў. “Я ня маю такой інфармацыі і не магу пацьвердзіць такія перамовы. Пазыцыя Партугаліі ў тым, што яна чакае, калі ўлады Беларусі зробяць канкрэтныя прапановы. Ёсьць намеры – калі ня будзе ніякага разьвіцьця – падняць гэтае пытаньне на наступнай Сталай радзе”, -- заявіў у інтэрвію Радыё Свабода партугальскі дыплямат.

Антоніа Капінья дадаў, што на ўчорашнім паседжаньні Сталай рады АБСЭ беларускае пытаньне прадстаўнікі дзейснага старшыні не закраналі.

Нагадаем, што на дадзены момант у створанай у 1997 годзе з рашэньня АБСЭ для судзеяньня ў разьвіцьці дэмакратычных інстытутаў у Беларусі і назіраньня за выкананьнем ёй сваіх абавязацельстваў у рамках Кансультатыўна-назіральнай групы застаўся толькі адзін замежны супрацоўнік. Гэта прадстаўнік Малдовы Аліна Жасан, у якой тэрмін дзеяньня візы сыходзіць 29 кастрычніка. Астатнім членам групы, у якіх тэрмін візы сышоў раней, беларускія ўлады адмовілі ў іх падоўжэньні, бо афіцыйны Менск лічыць, што КНГ АБСЭ злоўжывае сваімі паўнамоцтвамі і ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны, рэгулярна падтрымоўваючы апазыцыю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: