Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь ня будзе аспрэчваць продаж прыналежных Расеі акцыяў “СЛАВНЕФТИ” 11:15, 11/10/2002
Беларусь ня мае намеру перашкаджаць продажу расейскім урадам 75% акцыяў нафтавай кампаніі “Славнефть”, паведаміў “Інтэрфаксу” прадстаўнік беларускіх уладаў.
Расея не зьвярталася да беларускага боку з просьбай даць згоду на продаж акцыяў, бо ня бачыла ў гэтым асаблівай неабходнасьці, адзначыў Генадзь Падгорны, дырэктар Дзяржаўнага маёмаснага фонду Міністэрства эканомікі Расеі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Расея, зрэшты, і не пытала згоды Беларусі на распараджэньне маёмасьці. Як і не рабіла гэтага Беларусь, калі распараджалася як хацела ўласнымі 10,89% акцыяў “Славнефти”, адзначыў высокапастаўлены беларускі чыноўнік.
На яго думку, зьмена ўладальніка не прывядзе да зьмяншэньня расейскага экспарту нафты ў Беларусь і ня спыніць працэс мадэрнізацыі нафтавай кампаніі ў Мозыры – праекта, у распрацоўку якога ўцягнутая “Славнефть”.