Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ аднаго індуіста пакаралі штрафам
11:17, 11/10/2002

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Марыю Вяткіну вялізным штрафам – 1 мільён 600 тысяч рублёў (каля 1000 даляраў) за пікет у падтрымку рэлігійных меншасьцяў у Беларусі. Восем удзельнікаў пікету суд пакараў арыштамі раней.

Нагадаем, 17 жніўня некалькі індуістаў суполкі “Шава-Шакта” выйшлі на Кастрычніцкі пляц з плякатамі: “Не — праваслаўна-дзяржаўнаму тэрору ў Беларусі!” і “Свабоду рэлігійным меншасьцям!”. Сярод іх былі і Марыя Вяткіна з мужам. Амонаўцы затрымалі ўсіх удзельнікаў пікету.

Паколькі муж Марыі Аляксей інвалід па зроку (ён сьляпы), яго адпусьцілі. На астатніх склалі пратаколы, а потым судзілі. Марыя Вяткіна пракамэнтавала свой прысуд Радыё Свабода.:

“Я ня ведаю, якім чынам буду плаціць гэты штраф. У мяне муж інвалід першай групы. Я таксама не працую. Мы жывем удваіх на пяцьдзясят амэрыканскіх даляраў у месяц. Ня ведаю, што рабіць. Але я і надалей буду змагацца за свае правы. Я веруючая індуісцкай суполкі. Што мы зрабілі дрэннага?”

Акрамя Марыі Вяткінай суд раней пакараў штрафам Ірыну Сілібіну, бо яна мае шасьцігадовае дзіця і яе ня маюць права караць арыштам. Астатніх восем чалавек Цэнтральны суд Менску арыштаваў на 10 сутак. Сярод арыштаваных былі тры сямейныя пары, адна зь якіх у вязьніцы правяла рэшту мядовага месяца. Усе арыштаваныя крыху раней былі пакараныя штрафамі за тое, што ішлі ў парк “60-годзьдзя БССР”, каб там мэдытаваць разам з прадстаўнікамі іншых індуісцкіх суполак. Міліцыянты, а потым і суд палічылі гэта несанкцыянаваным шэсьцем.

Сёньня пасьля вынясеньня прысуду Марыя разам зь некалькімі сябрамі індуісцкай суполкі паехалі на вуліцу Акрэсьціна сустракаць Тацяну Жылевіч. Яна выйшла са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка пасьля дзесяцідзённай галадоўкі. Тацяна пазьней за ўсіх адбывала пакараньне.

Калі цягам тыдня судзілі затрыманых удзельнікаў пікету, яе за дзень да суду зьбілі невядомыя хуліганы ля пад’езда дома. Тацяна трапіла ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай. Як толькі дзяўчыну выпісалі са шпіталю, яе выклікалі ў суд і там арыштавалі. Тацяна Жылевіч у знак пратэсту абвесьціла галадоўку.

Сябры індуісцкай суполкі паведамілі Радыё Свабода, што маюць намер падаць скаргі ва ўсе судовыя інстанцыі і зьвярнуцца ў ААН у Камітэт па правах чалавека са скаргай на дзеяньні беларускіх уладаў супраць прадстаўнікоў рэлігійных меншасьцяў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: