Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа Міхаіла Лявонава разрастаецца
11:18, 11/10/2002, Радыё Свабода

Справа былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава налічвае ўжо больш за 50 тамоў. Сьледзтва падоўжанае яшчэ на тры месяцы і ня выключана, што расьцягнецца на паўтара года.

Сьледчыя пракуратуры, якія вядуць справу Міхаіла Лявонава, заяўляюць, што ўжо сабралі дастаткова доказаў віны былога дырэктара МТЗ. Нагадаем, ён падазраецца ў службовых злоўжываньнях ды нанясеньні вялікіх матэрыяльных стратаў прадпрыемству і зь леташняшга студзеня знаходзіцца пад вартай.

Паводле некаторых крыніцаў, справа Лявонава ўжо налічвае больш за 50 тамоў, а расьсьледаваньне ўсё працягваецца. Днямі яно было падоўжанае на чарговыя тры месяцы. Паводле новага Працэсуальна-крымінальнага кодэксу, сьледзтва можа цягнуцца ня больш за паўтара года, і палову гэтага тэрміну Лявонаў за кратамі ўжо адбыў.

Вінаватым ён сябе дагэтуль не прызнае, — паведамляе адвакат Лявонава Андрэй Невядомскі. Адвакат сьцьвярджае, што матэрыялы справы не даюць падставаў да крымінальнага перасьледу былога дырэктара, а гаворка можа весьціся толькі пра службовую адказнасьць за некаторыя памылкі, якіх Лявонаву як кіраўніку буйнога прадпрыемства цяжка было пазьбегнуць.

Камэнтароў адносна магчымага палітычнага характару перасьледу Міхаіла Лявонава ягоны адвакат пазьбягае. Сам Лявонаў палітычную вэрсію свайго арышту не пацьвярждае і не абвяргае.

Між тым, сваякі экс-дырэктара МТЗ, у прыватнасьці, ягоная жонка Алена Лявонава, не выключаюць, што перасьлед Міхаіла Лявонава мае палітычныя падставы. На думку Алены Лявонавай, пэўныя палітычныя сілы разьлічвалі на яе мужа і безь ягонай згоды. Алена Лявонава не выключае, што гэта стала вядома на самым версе, і тады зьявілася рашэньне аб ягоным арышце.

Нагадаем, справа Міхаіла Лявонава ўжо спрычынілася і да перасьледу журналістаў: карэспандэнтку “Народнай Волі” Марыну Коктыш у аўторак выклікалі на допыт у пракуратуру, дзе паведамілі пра магчымасьць узбуджэньня супраць яе крымінальнай справы нібыта за разгалошваньне матэрыялаў справы Лявонава. Пакуль сваю пагрозу сьледчыя ня выканалі.

“Адносна маёй справы нічога новага. З пракуратуры больш ніхто не тэлефанаваў. “Народная Воля” выканала сваю працу, яна надрукавала інтэрвію з чалавекам, які кажа, што не вінаваты, а сьледчыя цяпер выконваюць сваю працу”, - паведаміла журналістка.

Паводле некаторых крыніцаў, вынікам гэтай працы акрамя перасьледу журналісткі можа стаць адхіленьне ад справы цяперашніх адвакатаў Лявонава Андрэя Невядомскага і Аляксандра Самусева, якіх нанялі сваякі Лявонава. Замест іх абаронцам можа быць прызначаны дзяржаўны адвакат, які больш задавальняе сьледзтва.

“Гэта патрэбна, каб лягчэй было прымусіць Лявонава прызнаць сябе вінаватым. Вось і разьдзьмуваюць скандал з інтэрвію, бо адвакатаў лягчэй абвінаваціць, што яны сталі пасярэднікамі паміж Лявонавым і журналісткай”, — лічаць некаторыя крыніцы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: