Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Затрыманая Натальля Шаўко
11:19, 11/10/2002, “Наша Ніва”

Нямецкія памежнікі затрымалі пры перасячэньні мяжы ФРГ грамадзянку Беларусі Натальлю Судлянкову (Шаўко) – былую ўладальніцу кампаніі “Фіко”.

Натальля Шаўко – выпускніца хімфаку БДУ, пасьля заканчэньня якога працавала на заводзе “Ўдарнік”. Зорным часам для Шаўко быў пачатак 1990-х гадоў, калі яна пайшла ў бізнэс. Фінансава-інвэстыцыйная кампанія “Фіко” пасьпяхова разьвівалася, а імя ейнай прэзыдэнткі Натальлі Шаўко сталася вядомым. Інтэрвію зь ёй у той час зьмяшчалі многія правыя газэты, якім імпанавала падтрымка ёю дэмакратычных партый.

Шаўко яшчэ ў канцы 1980-х брала ўдзел у дзейнасьці легендарнай арганізацыі “Талака”, пасьля была прыхільніцай БНФ. Знаходзячыся на пасадзе прэзыдэнта буйной фірмы, Натальля Шаўко дапамагала нацыянальнаму руху фінансава.

Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі фірма “Фіко” трапіла пад крымінальную справу. У выніку гэтага ў 1999 годзе Натальля Шаўко разам зь сям’ёй выехала за мяжу, атрымала палітычны прытулак у Чэхіі, дзе і жыла апошнія тры гады. Затрыманая яна была падчас перасячэньня чэска-нямецкай мяжы. Аказалася, беларускія ўлады шукалі яе праз Інтэрпол і дамагаліся выдачы ў Беларусь.

Дырэктар Беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандар Лукашук заявіў у этыры, што лічыць арышт Н.Судлянковай палітычна матываваным. На ягоную думку, улады Беларусі імкнуцца пакараць яе і за мінулую дзейнасьць, а за сёньняшнюю – апошнім часам Натальля рабіла рэпартажы для радыё “Свабода”.

Цяпер лёс Судлянковай вырашыць нямецкі суд. У яе абарону ўжо выступілі праваабарончыя арганізацыі і чэскія ўлады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: