Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КУЧМА ТЭРМІНОВА ПЕРАКІНУЎ “КАЛЬЧУГІ” ЗЬ БЕЛАРУСІ НА ЎКРАІНУ? 11:23, 11/10/2002, Андрэй Міселюк, ForUm
Сёньня ночу тры вагоны з дэталямі радарных установак “Кальчуга” праз мытню “Новыя Яраславічы - Славуціч” былі завезеныя на тэрыторыю Ўкраіны зь Беларусі й разьмешчаныя на тэрыторыі вайсковай часткі ў Чарнігаўскай вобласьці. Пра гэта, як перадае карэспандэнт ForUm’a, заявіла сёньня на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі лідэраў акцыі “Паўстань,Украіна!” у Кіеве лідэр БЮЦ Юлія Цімашэнка і спаслалася на дадзеныя з шасьці розных крыніц, у тым ліку ад мытнікаў і ваенных. Гэтыя дзеяньні украінскіх ваенных зьвязаныя з тым, што сёньня Ўкраіна праінфармуе ЗША аб тым, што ўсе “Кальчугі”, якія павінны быць на Ўкраіне, знаходзяцца на месцы, сказала Цімашэнка.
Адказваючы на пытаньне ForUm’a, чаму лідэр БЮЦ не заяўляе пра гэта ва ўсе адпаведныя структуры, Цімашэнка сказала, што перш пытаньне аб “Кальчугах” будзе разглядацца на “народным трыбунале” 12 кастрычніка ў шэрагу іншых злачынстваў Л.Кучмы. Пасьля гэтага заключэньне трыбуналу будзе перададзена ў МУС, СБУ, Генпракуратуру і, у парадку інфармаваньня, у Адміністарцыю прэзыдэнта, сказала Цімашэнка. На дадзены час Міністэрства абароны Ўкраіны спрабуе гэтую інфармацыю абвяргаць.